У Беларусі ўвесь парламент з баскавых


Ці гатовыя беларусы «перагарнуць старонку»? Што значыць памілаванне Лукашэнкам 13 палітвязняў? Якога эфекту чакаюць і якога дачакаюцца лукашысты ад ліквідацыі гомельскай «Талакі»? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні вы пачуеце ў чарговым выданні праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

Гэтым разам гасцямі перадачы былі праваабаронца Яўгенія Парашчанка, хакейны спецыяліст, былы дырэктар і старэйшы трэнер аршанскага клубу «Лакаматыў» Яўген Мазура, а таксама старшыня руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч.

Вось некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Яўген Мазура:

  • Хакейнае менскае «Дынама» працуе хутчэй не на карысць краіне, а на шкоду.
  • Баскаў да жніўня 2020 года і пасля яго – дзве розныя асобы.
  • Людзі, на якіх няма кампрамату, не патрэбныя гэтай сістэме – крый божа пачнуць выказваць сваё меркаванне.

Яўгенія Парашчанка:

  • Выпадак Баскава – проста падарунак для людзей, ён паказвае беларусам, як працуе дзяржаўная вертыкаль.
  • Памілаванне 13 чалавек – гэта не саступка, гэта проста здзек, плявок у твар.
  • «Талака» пражыла 36 гадоў, жыве і будзе жыць далей: фармальна структуру зліквідавалі, але людзі засталіся.

Юрый Губарэвіч:

  • Васкрасенскі можа агучваць рэчы, якія не ўспрымаліся б з вуснаў Лукашэнкі ды дзяржаўнай прапаганды.
  • Ці знойдзе Захад магчымасці націснуць на галоўнага хаўрусніка Лукашэнкі – Крэмль, пытанне адкрытае.
  • Улады пабілі ўсе люстэркі, у якіх яны маглі бачыць, як сітуацыя вакол іх выглядае насамрэч.

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Калаж з фота: http://kinopoisk.ru / president.gov.by