Ці сапраўды Крэмль падтрымлівае Лукашэнку?
Што прыхільнікам Лукашэнкі не падабаецца ў прапагандзе?
Ці можа Качанава стаць наступным прэзідэнтам?
Колькі будзе каштаваць утрыманне ў школах намеснікаў па ваенна-патрыятычным выхаванні?
Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні вы даведаецеся з чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».
Гэтым разам пагаворым з журналісткай, сябрай рады руху «За свабоду» Вольгаю Быкоўскай, дырэктарам інстытуту «Палітычная сфера» Андрэем Казакевічам і намеснікам старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксеем Кірыенкам.
Вось некаторыя цікавыя тэзы з выступаў гасцей праграмы.
Андрэй Казакевіч:
Я не веру ў салідарнасць аўтарытарных лідараў
Больш за ўсё пры набліжэнні Беларусі да Расеі губляюць якраз прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі
У мяне такое адчуванне, што ўлады толькі і думаюць, што б яшчэ прапанаваць, каб павысіць ролю войска і міліцыі ў жыцці грамадства
Вольга Быкоўская:
Мяжа падтрымкі Лукашэнкі Пуціным – масавыя расстрэлы
Качанава публічна выконвае ролю другой асобы ў дзяржаве
Галоўная праблема Качанавай – яна не самастойная фігура, яна нават не транслюе сваіх думак
Аляксей Кірыенка
Пуцін лепш не пабудуе шпіталь у Чэлябінску ці Самары, але будзе падтрымліваць рэжым Лукашэнкі
Качанава нагадвае дзяўчынку-выдатніцу, якая апраўдвае мярзотніка-настаўніка перад астатнімі вучнямі
Ваенна-патрыятычнае выхаванне ў школах будзе выключна для галачкі
Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».