Ці ўдасца ўладам «зачысціць» недзяржаўны сектар?

Чаму гуманітарныя праекты сталіся косткаю ў горле сённяшніх уладаў? Разважаюць вядоўца «Размовы» Святлана Калінкіна і праваабаронца Вольга Смалянка.

Праваабаронцы і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці не могуць зразумець, чаму ўлады вінавацяць недзяржаўныя арганізацыі ў пратэстах. Дзяржава толькі шкодзіць сваім грамадзянам, калі замінае грамадскаму сектару дапамагаць тым, на каго не стае дзяржаўнага рэсурсу.

Госця «Размовы» праваабаронца Вольга Смалянка лічыць, што немагчыма знішчыць нізавую ініцыятыву.

«Калі мы паглядзім на гісторыю розных краінаў, нават тых, дзе было вельмі цяжка – Чылі, Туркменістан, іншыя закрытыя краіны – мы бачым, што ў гэтых краінах ёсць элементы арганізацыі грамадзянскай супольнасці. Таму з гэтага пункту гледжання казаць пра поўную ліквідацыю сектару не даводзіцца», – распавяла Вольга Смалянка.

Таксама ў праграме:

– варта чакаць закону аб замежных агентах?

– ці ёсць зрухі ў справе Офісу ў правах людзей з інваліднасцю?

– што будзе, калі спыняць працу НДА?

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: lawtrend.org

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Расея цягне Беларусь у 19 стагоддзе

Беларусь – краіна, пераможаная русіфікацыяй

Беларусь можа пазбегнуць удзелу ў вайне

Пазняк раз’юшыў Лукашэнку

Беларусь можа стаць ваенным агрэсарам

Лукашэнка адмовіцца ад рэферэндуму?

У сакавіку Лукашэнку пацягнуць у Крым

Лукашэнка пакрыўдзіў Ізраіль