Пры ўсёй нябачнасці пратэстаў супраціў не меншае, а толькі расце

Масавыя крымінальныя прысуды нязгодным і гіганцкія штрафы за бел-чырвоныя колеры – гэта не ўсе рэпрэсіі, што адбыліся на гэтым тыдні. Рэжым распачаў чарговую эскалацыю: разгромлены самы папулярны інфармацыйны партал краіны TUT.by.

Эксперты ў студыі ток-шоу «Кожны з нас», бачаць у сітуацыі сігналы да будучых пераменаў – і магчыма, хуткіх.

У праграме бяруць удзел Максім Баграцоў, прадстаўнік штабу Віктара Бабарыкі, сябра Каардынацыйнай рады Аксана Зарэцкая, палітычны аналітык Ігар Ільяш і паэт, палітык Уладзімір Някляеў.

Эксперты разважаюць над фактарамі эканомікі ды Крамля. Выказваюцца аб псіхалогіі дзеянняў рэжыму ды іх наступствах. Але самая інтрыгоўная частка выдання: калі сённяшнія падзеі прывядуць да станоўчых пераменаў, і ці варта іх чакаць?

«У самім пытанні ёсць праблема. Не трэба чакаць нейкай знакавай падзеі, працуючы і паляпшаючы грамадзянскую супольнасць, – мяркуе Максім Баграцоў. – 2020 год паказаў, дзе ў нас ёсць штосьці добрае. Гэтым трэба карыстацца і паляпшаць жыццё на месцах. Будучыню трэба браць у свае рукі, незалежна ад таго, што адбываецца ў палітычнай сістэме. Не трэба чакаць і прагназаваць нейкія даты. Трэба працаваць над тым, каб рабіць краіну лепшай».

У сваю чаргу Уладзімір Някляеў прамаўляе нечаканыя рэчы: «Я не астролаг, але я думаю, што запасу трывання душыць народ у рэжыму хопіць на год, а запас трывання народу, паводле маіх адчуванняў, прыкладна такі ж. Ну хочаце, я назаву вам канкрэтную дату? 25 траўня, толькі не скажу, якога года».

Праз некалькі хвілінаў Някляеў вяртаецца да сваіх развагаў: «Значыцца, што да 25 траўня ці да іншай даты… Што я дакладна ведаю, ідзе ціск [з боку Расеі. – Рэд.] адносна Канстытуцыі. Расея настойвае на тым, каб змяніць у Канстытуцыі артыкул, дзе сказана, што Беларусь незалежная. Паводле прапановаў Крамля, у Канстытуцыю павінна дадацца магчымасць пры пэўных сітуацыях аб’ядноўвацца ў саюзы. Калі гэта будзе прабіта, то гэта можа стаць дэтанатарам».

Праграма «Кожны з нас» выходзіць штосераду а 18:30. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

«Выбары сфальсіфікаваныя. І што?» Скандальны выпуск ток-шоу «Кожны з нас»

Замах на Лукашэнку можа рыхтаваць толькі Расея

Літоўцы б’юць трывогу. Ці можа АЭС у Астраўцы паўтарыць лёс Чарнобылю?

Як у Кітаі: Лукашэнка рыхтуе сабе пажыццёвае месца ва ўладзе

Стварэнне новай партыі «Разам» расколвае і дэкансалідуе дэмакратычныя сілы?

Ці вядуць перамовы Захад і РФ пра лёс Лукашэнкі?

Якія памылкі часу БНР трэба ўлічваць сёння

Факты і міфы пра нацыянальную сімволіку