Чаму Лукашэнка так доўга маўчаў пра падзеі ў Бучы


Дзяржсакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч у вячэрнім эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» 17 красавіка абвінаваціў Польшчу і Літву ў магчымай падрыхтоўцы да агрэсіі супраць Беларусі і прыгразіў гэтым краінам разбурэннямі і гібеллю людзей. Чым патлумачыць такія хістанні афіцыйнага Менску?

Адзін чыноўнік – міністр замежных справаў Макей – піша ліст, у якім запрашае Захад да дыялогу, іншы – Вальфовіч – абвінавачвае тыя ж краіны ў падрыхтоўцы да агрэсіі. Ці паставіў Захад крыж на магчымасці плённага дыялогу з беларускімі ўладамі? Гэтыя ды іншыя пытанні Віталь Цыганкоў абмеркаваў з гісторыкам з Германіі Аляксандрам Фрыдманам.

Пэўныя думкі, што выказаў Аляксандр Фрыдман у часе «Размовы»:

  • Вальфовіч усё разумее, але проста трымаецца курсу Лукашэнкі
  • Відавочна, што ніякага дыялогу ўнутры Беларусі не будзе
  • Захад не ўспрымае рэжым Лукашэнкі, як самастойнага гульца, асабліва пасля пачатку вайны Расеі супраць Украіны
  • У Лукашэнкі няма інструментаў, каб нівеляваць санкцыі, таму яго рыторыка будзе толькі больш агрэсіўнай

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».