Які спектакль разыграў Лукашэнка падчас сустрэчы з Мішусціным?


Зноў кіраўнікі Беларусі і Расеі абмяркоўваюць неабходнасць інтэграцыі, а ў «Размове» Віталя Цыганкова з палітычным аглядальнікам Юрыем Дракахрустам спрабуем зразумець, каму выгодны такі саюз.

Па выніках візіту ў Беларусь расейскага прэм’ера Міхаіл Мішусціна не выйшла ні воднага афіцыйнага паведамлення, але з тых урыўкаў, які патрапілі да шырокай аўдыторыі можна зразумець, што гутарка зноў ішла пра аб’яднанне.

«Становішча Лукашэнкі больш слабае, чым у красавіку мінулага году, але больш моцнае, чым у жніўні. Бо ў жніўні ўсё гарэла, сітуацыя была палітычна нестабільная. Зараз, калі фармальна падыходзіць, яна больш-менш нармалізавалася. Больш-менш Лукашэнка ўзяў пад кантроль сітуацыю, што крышачку яго пазіцыі ўзмацніла», – заўважыў Юры Дракахруст.

Эксперт дадаў, што складанае становішча Расеі на вонкавапалітычнай арэне не даем Крамлю шчыльна заняцца беларускім пытаннем, а з іншага боку дае мінімальны шанец Лукашэнку зноў абмяняць сяброўства на грошы.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Alexander Astafyev / TASS / Forum, стоп-кадр з фільму «Дворец для Путина. История самой большой взятки»