Расея размясціла ядравую зброю ў Беларусі


Як Расея зазнала першую дыпламатычную паразу за апошнія гады? Пра што марыць і чаго баіцца Пуцін? Як Крэмль выкарыстае Беларусь для свайго адказу Захаду?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»: дырэктар Інстытуту сусветнай палітыкі Яўген Магда, навуковы супрацоўнік Карлавага ўніверсітэту ў Празе Аляксандр Марозаў, а таксама рэдактар праграмы «ПраСвет» на «Белсаце» Сяргей Пеляса.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей праграмы.

Аляксандр Марозаў:

  • Крэмль палітычна не мабілізуе нават тыя 700 000 расейскіх пашпартоў, якія ён раздаў на Данбасе
  • Пуцін спужаўся пасля сустрэчы з Байдэнам
  • Крэмль стаў ахвярай добра падрыхтаванай спецаперацыяй дэзынфармацыі аб рыхтаванні наступу Украіны на Данбасе

Сяргей Пеляса:

  • Лукашэнка сам прызнаў, што ў Беларусі ёсць расейскія «Іскандэры» – ён папрасіў іх пакінуць
  • У Пуціна ёсць страх перад тым, што ён не паспее ўцячы ў бункер ад амерыканскай ракеты
  • Пуцін ужо сам, без Лукашэнкі, вырашыў, што будзе далей з расейскай зброяй на тэрыторыі Беларусі

Яўген Магда:

  • ЗША і Вялікая Брытанія пераймаюць гібрыднасць дзеянняў, якая раней была прэрагатывай выключна Крамля
  • Лукашэнку са жніўня 2020 года прамовы пішуць расейцы – крамлёўскія мэсіджы ў яго ляцяць, як у фільме «Ляцяць жураўлі»
  • Бліжэйшым часам расейцы пацягнуць Лукашэнку ў Крым

Калаж з фота: SPUTNIK / Reuters / Forum; pixabay.com