У сакавіку Лукашэнку пацягнуць у Крым


Ці гатовае ўкраінскае войска і грамадства да сурёзнага ўзброенага канфлікту з Расеяй? Чаго ў прынцыпе, стратэгічна, дабіваецца Крэмль – змены ўлады, геапалітычнага развароту Украіны ці проста дэстабілізацыі сітуацыі? Ці чакаюць у Кіеве нападу з боку Беларусі?

Гэта абмеркавалі Віталь Цыганкоў і ўкраінскі палітолаг Яўген Магда, дырэктар Інстытуту сусветнай палітыкі.

Некаторыя думкі, што агучыў Яўген Магда ў часе «Размовы»:

  • Ва Украіне таксама цяпер каму вайна, а каму маць радна;
  • Значная частка насельніцтва Украіны лічыць, што з Расеяй трэба падтрымліваць добрыя дачыненні;
  • Расея паводзіць сябе, як гопнік: спрабуе гучна крыкнуць, што яна тут гаспадар;
  • Пуцін хоча аднавіць Савецкі Саюз, і Украіна для яго ў гэтым плане як костка ў горле;
  • Украіна пачала атрымліваць нейкую ваенную дапамогу ад НАТО толькі ў апошнія паўгода.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».

Калаж з фота: Nikolai Petrov / Belta / Pool / Forum