У Беларусі чысцяць шахты для ядравай зброі! Сатырычнае шоу


П’яны палкоўнік выдаў ваенную таямніцу! На заводскім сходзе праспявалі Цоя «Перамен»! Пра што маўчаў Азаронак, калі быў «рандомным хлопцам»? За што Дудзінскі любіць Эйсманта? Дзе працуюць найлепшыя жанчыны на БТ?

Госць новага выдання «Хай так TV» – спартовы журналіст і суаўтар YouTube-каналу «ЧестнОК» Яраслаў Пісарэнка, які ў свой час амаль сабраў гранд-слэм беларускага тэлепрапагандыста, але «здрадзіў» і паплаціўся знаёмствам з ГУБАЗіК.

  • Апрануўся на працу паводле БЧБ-схемы!
  • Алё, міліцыя? У мяне пад дзвярыма «касцюмаваныя персанажы»!
  • Колькі каштуе секунда гімну?
  • Рэжым «ператрахнуў» кіраўнічыя кадры
  • Расчыстка шахтаў пад ядравыя ракеты
  • Каралева кубкаў: эфектны камбэк Ярмошынай?
  • Надзелі на Пуціна Размеркавальны капялюш з Гогўартсу
  • Каньяк абыдзе контрсанкцыі
  • Яраслаў Пісарэнка згадвае працу на БТ ды звальненне адтуль, «лямпавага» Азаронка, а таксама сваё затрыманне ГУБАЗіКам.

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.

Калаж з фота: CTVBY / YouTube