Беларускія тэатры застаюцца за мяжою цэлымі калектывамі


За мяжою пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года аказаліся не проста людзі тэатру, а тэатры цэлымі калектывамі.

Беларускі свабодны тэатр, каманда якога з’ехала з краіны цалкам, на гэтым тыдні абвясціў, што з наступнага года будзе базавацца ў Польшчы. А Сучасны мастацкі тэатр, цяпер ужо Сучасны мастацкі тэатр за кардонам, адкрыў свой першы сезон не ў Беларусі – у Кіеве. Размаўляем пра тое, як калектывы ўладкоўваюцца і ставяць спектаклі за мяжою.