Беларускі тэрапеўт працуе без перапынку


У 2020 годзе Ганна Матуляк арганізоўвала сустрэчы для дапамогі пацярпелым ад гвалту сілавікоў. Двойчы пра яе пісалі ў «Жоўтых злівах», пагражаў прыйсці ГУБАЗіК. Ганне прыйшлося з’ехаць, каб надалей дапамагаць беларусам.

«Здарыўся 2020 год, і ў жніўні я зразумела, што зараз патрэба зусім у іншай дапамозе. І мы так перанакіравалі ў рэчышча дапамогі пацярпелым. І тады я стала шмат гаварыць і пісаць пра тое, што ёсць такі панятак, як траўма сведкі. І што траўмаваныя фактычна ўсе, уся краіна», – распавядае Ганна Матуляк.

Крызісны псіхолаг Ганна Матуляк стварыла чат бясплатнай дапамогі для рэпрэсаваных беларусаў. Праз гэта на яе ўвагу звярнулі «Жоўтыя злівы» і ГУБАЗіК. Яна вымушаная была вывезці дзяцей з Беларусі, але сама працягнула дапамагаць тым, каму гэта было патрэбна. Пакуль канчаткова не паўстала пагроза і яе бяспецы. Але пасля ад’езду Ганна працягвае дапамагаць як беларусам у Беларусі, так і за мяжой. І цяпер, замест прасіць для сябе, прапаноўвае сваю дапамогу тым, каму яна больш за ўсё патрэбная. Магчыма, гэта вы. Таму не саромейцеся, лістуйце нам і звяртайцеся да Ганны па дапамогу.

Як жыць псіхатэрапеўтцы, праз якую прайшоў боль рэпрэсаваных беларусаў і якая сама вымушаная была з’ехаць з Беларусі? Якія моманты ў сваім жыцці Ганна лічыць самымі балючымі? Як яе сям’я перажыла час беларускай рэвалюцыі 2020 года? У чым асаблівасць беларусаў, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі? Чаму пасля ўсяго перажытага мы не можам справіцца з эмоцыямі, калі апынуліся ў бяспецы? І чыя дапамога ў такіх сітуацыях нам найбольш важкая?

Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.