«Трупы ляжалі на кожным кроку». Зміцер Галко пра напад Расеі, марадзёраў і жахі вайны


Зміцер Галко – беларускі журналіст, супрацоўнічаў з незалежнымі рэсурсамі «Беларускі партызан», радыё «Свабода», газетай «Народная воля», быў карэспандэнтам газеты «Новы час» у разгар падзеяў на Данбасе 2014 года.

У 2018 годзе ў Беларусі яго прысудзілі да чатырох гадоў «хіміі». Пасля прысуду Галко з’ехаў ва Украіну як палітычны эмігрант.

Калі ў лютым Расея напала ўжо на ўсю Украіну, Зміцер застаўся ў краіне, ведаючы, што такое ваенны час і як у ім існаваць. Ён праехаў ахопленую агнём Украіну ўздоўж і ўпоперак і не з чутак ведае, як жывуць людзі і як выглядае краіна падчас вайны.

Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны
Дудзінскі заклаўся з Танковічам наконт вайны
2022.08.14 11:00

Аўтарскі цыкл «Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны» распавядае пра жыццё ў зоне баявых дзеянняў. Дзяніс Дудзінскі сустракаецца з беларусамі, якія падтрымалі Украіну ў яе змаганні з расейскімі акупантамі, паказвае партрэты асобаў, якія воляю лёсу аказаліся ў сітуацыі выпрабавання вайною.