Танцы ў лесе і класная музыка на «Тутака»


Другі раз ва ўрочышчы Борык ля мясцовасці Гарадок Падляскага ваяводства Польшчы прайшоў «Фестываль абуджаных «Тутака». Імпрэзу зладзіў фонд «Тутака», у які ўваходзяць як прадстаўнікі беларускай меншасці гэтак і беларуская дыяспара ў Польшчы.

Найпершая мэта фэсту, як кажуць арганізатары, «даць выразны сігнал нашым сябрам у Беларусі, што мы разам з імі ў сваіх думках і дзеях». «Фестываль абуджаных «Тутака» натуральным шляхам заняў месца фестывалю «Басовішча», што завяршыўся ў 2019 годзе на трыццатым святкаванні. Як і раней на «Басах», цяпер ізноў у той самай мясціне адчуваецца дух свабоды, гучыць беларуская музыка і лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі.

Фота: facebook.com/FundacjaTutaka