Камандзір палка Каліноўскага пра бой у Бучы


Дзяніс Прохараў (пазыўны – Кіт) яшчэ ў 2015 годзе з’ехаў з Беларусі, каб далучыцца да палка «Азоў» і процістаяць расейскай агрэсіі на Данбасе. Тады хлопцу было ўсяго 18 гадоў. Цяпер за плячыма ў маладога беларуса гады вайны, тысячы кіламетраў ваенных дарог, сотні баёў, раненні ды смерці таварышаў.

З пачатку расейскага ўварвання Кіт далучыўся да абароны Кіева. Ён удзельнічаў у баях за Бучу, дзе трапіў у аблогу, страціў найлепшага сябра і частку каманды, а яму самому цудам удалося эвакуявацца і выжыць.

«Мяне так рэзка прызямліла [пасля гібелі сябра ў баі пад Бучай – belsat.eu]. Я асэнсаваў існыя рэаліі. І вось гэтая бясконцая вера ў тое, што нас усё заўсёды абмінае, яна, безумоўна, пахіснулася», – распавядае Кіт пра баі ў Бучы.

Пра вайну мінулую і сучасную, стварэнне і камандаванне палком імя Кастуся Каліноўскага – глядзіце ў чарговым выданні з цыклу «Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны».

Аўтарскі цыкл «Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны» распавядае пра жыццё ў зоне баявых дзеянняў. Дзяніс Дудзінскі сустрэнецца з беларусамі, якія падтрымалі Украіну ў яе змаганні з расейскімі акупантамі, пакажа партрэты асобаў, якія воляю лёсу апынуліся ў сітуацыі выпрабавання вайною.

Калаж з фота: president.gov.ua