Лукашэнка адзіны падтрымаў Пуціна на саміце АДКБ


Як можна ацаніць вынікі саміту АДКБ, які прайшоў 16 траўня ў Маскве? Чаму Пуціну і Лукашэнку не ўдалося пераканаць лідараў іншых краінаў гэтай арганізацыі падтрымаць вайну Расеі ва Украіне? Ці застаўся Лукашэнка адзіным рэальным саюзнікам Расеі і якую плату ён будзе патрабаваць ад Крамля за гэты статус?

Гэтыя ды іншыя пытанні Віталь Цыганкоў у «Размове» абмеркаваў з доктарам палітычных навук, дырэктарам інстытуту «Палітычная сфера» Андрэем Казакевічам.

Пэўныя думкі, што выказаў Андрэй Казакевіч у часе «Размовы»:

  • Крэмль хоча паказаць, што ёсць дзяржавы, якія з ім супрацоўнічаюць.
  • На саміце ўсе дзяржавы казалі пра сваё.
  • Калі Лукашэнка кажа, што дзяржавы АДКБ мусяць галасаваць аднолькава на міжнароднай арэне, дык чаму ён не падтрымлівае Арменіі?
  • Мы не бачым ніякіх прыкметаў, што нейкія краіны хочуць далучыцца да АДКБ.
  • Калі не будзе відавочнай перамогі Расеі, ніхто яе не будзе падтрымліваць.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».

Калаж з фота: POOL / Reuters / Forum; Anton Novoderezhkin / TASS / Forum