Колькі трэба амапаўцаў на адну дзяўчыну-мастачку?

Пра выпадковае затрыманне, 15 дзён на Акрэсціна ды ў Жодзіне распавядае ілюстратарка Лізавета Ганчарова. А яшчэ яна патлумачыць, чаму яе называюць самай экалагічнаю мастачкаю, і навучыць маляваць Пагоню.

Лізавета Ганчарова – ілюстратарка. Сярод ейных працаў – ілюстрацыі да кнігі «Беларускамоўныя». Гэтая кніга – збор практычных парадаў, прызначаны для тых, хто хоча загаварыць па-беларуску.

Яшчэ Лізавета – аўтарка і ментар Экалагічнае школы ілюстрацыі і крэатыўных індустрыяў «Draw&Save».

Як выглядала затрыманне Лізаветы? З кім, акрамя затрыманых за беларускія кнігі пенсіянерак, ёй пашанцавала сядзець? Чаму яна вырашыла перайсці на беларускую мову? Якія праекты яна ўжо паспела зрэалізаваць? Пра гэта – у гутарцы з нашаю госцяй.

Акрамя таго, Лізавета Ганчарова навучыць вядоўцу Глеба Лабадзенку маляваць Пагоню, а ён пакажа, як намаляваць катá Кастуся.

У граматычнай частцы Алеся Літвіноўская навучыць правільна ўжываць словы «смак» і «густ».

Таксама гледачоў чакаюць цікавінкі з «Дзіцячай заМовы» ад Глеба Лабадзенкі.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Падпісвайцеся на Instagram Лізаветы – ён вельмі прыгожы.

Больш матэрыялаў

Папяровая газета і лісты – адзіная крыніца інфармацыі для палітвязняў

Ці проста прадаць нырку ў Беларусі?

Новы канал для распаўсюду беларускае мовы ад «Арт Сядзібы»

Майстар-клас па рыторыцы, каб зрабіцца больш упэўненым у сабе

Затрымалі і пагражалі адправіць дзіця ў прытулак

БНР была ўдвая большая за сучасную Беларусь

Ці страшна заходзіць у беларускую аптэку?

Удзельнікі пратэстаў наламалі дроў у Курапатах