Беларусы аб’ядналіся супраць агрэсіі Пуціна


Нас перапаўняе горыч ад таго, што праз нелегітымны рэжым Беларусь сталася агрэсарам у вайне супраць Украіны. І мы хочам паказаць, што беларускі народ цалкам падтрымлівае ўкраінскі народ і Украіну ў гэтай вайне.

«Беларускі дом» у Варшаве ў супрацы з беларускімі добраахвотнікамі, якія цяпер ваююць ва Украіне, адкрыў Цэнтр падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў. Ён адкрыўся 28 лютага. Узначаліў Цэнтр добраахвотнік Павел Кухта, які раней ужо абараняў тэрытарыяльную цэласнасць Украіны на Данбасе. А таксама ён брат Мікіты Крыўцова, знішчанага за ўдзел у беларускай рэвалюцыі 2020 года. Мэта гэтай ініцыятывы – валанцёрская дапамога беларускім добраахвотнікам.

«Каб стаць добраахвотнікам, шмат не трэба. Патрэбна проста прыйсці і пачаць падрыхтоўку. На гэты момант нам трэба, каб у нас, у хлопцаў, была даведка. Афіцыйная даведка, што яны правераныя. Што яны бяспечныя. Што яны рэальна ехалі як добраахвотнікі. Каб да іх увогуле не было ніякіх пытанняў», – сведчыць каардынатарка беларускіх добраахвотнікаў у Варшаве.

Многія ініцыятывы дапамагаюць кансультацыямі наконт выезду і легалізацыі за мяжой. Напрыклад, фонд «BySol» размяшчае ў сваім тэлеграм-канале аператыўную інфармацыю пра выезд з Украіны. Таксама ініцыятыва тлумачыць, якія дакументы неабходныя для легалізацыі.

Аляксей Лявончык, кіраўнік кампаніі «BY_help», расказвае: «Што мы робім у сувязі з пачаткам вайны? Па-першае, мы пачалі вывозіць людзей, якіх «BY_help» спачатку вывез ва Украіну. Мы пачалі вывозіць з Украіны ў бяспечнае месца. Калі яны пра гэта просяць… У нас дастаткова шмат людзей выехала ва Украіну. Праз нашыя каналы, так ці іначай. То бок лік ідзе на сотні. Тыя, хто з намі звязваюцца і просяць дапамогі, тым мы звычайна дапамагаем. То бок мы дапамагаем ім даехаць да Львова. Потым трапіць на мяжу. Тлумачым, як перайсці мяжу. Тлумачым, што чакаць на іншым баку. Якія дакументы трэба мець. І гэтак далей. І, у прынцыпе, калі людзі трапляюць ужо ў Варшаву, тут у нас разгорнутая сетка дапамогі на базе «Беларускага хабу», што месціцца на пляцы Канстытуцыі, 6. У нас сабраная разам з «Беларускім хабам» велічэзная абсалютна сетка для часовых «упісак», то бок там сотні варыянтаў жытла, у якія мы засяляем уцекачоў. Беларусаў з Украіны, украінцаў. Тых, хто да нас звернецца. Нам, у прынцыпе, не важна. То бок, тыя, каго мы возім з Украіны, натуральна, гэта апекаваныя «BY_help», якія першы раз уцяклі з Беларусі, а цяпер уцяклі яшчэ з Украіны. І, натуральна, мы працягваем нашую статутную працу ў Беларусі. У гэтым сэнсе нічога не змянілася. Мы працягваем праект дапамогі вызваленым палітычным вязням у Беларусі».

Рэпартаж
«Мужчыны таксама павінны жыць». Польшча працягвае прымаць уцекачоў
2022.03.12 14:08

«Free Belarus Center», прадстаўнікі якога цяпер дзейнічаюць у «Беларускім хабе», прапануюць бясплатную эвакуацыю з Кіева і Львова. Не толькі ўкраінцам, а таксама беларусам і любым іншым замежнікам.

«Разам з FBC мы каардынуем вываз больш за 50 чалавек, якія едуць аўтобусам. На цяперашні момант яны на мяжы. Таксама мы не абмяжоўваемся толькі беларусамі. Іншыя ўцекачы ад вайны таксама могуць атрымаць ад нас дапамогу. Ёсць спецыяльная форма. Можна запоўніць яе. І з людзьмі звяжуцца нашыя валанцёры. Прапануюць тую дапамогу, якая ім патрэбная.

Нас перапаўняе горыч ад таго, што праз нелегітымны рэжым Беларусь сталася агрэсарам у вайне супраць Украіны. І мы хочам паказаць, што беларускі народ цалкам падтрымлівае ўкраінскі народ і Украіну ў гэтай вайне. Вядома ж, могуць звярнуцца ўкраінцы. Яны могуць звяртацца наўпрост у «Беларускі моладзевы хаб». Таксама могуць запоўніць форму дапамогі для ўсіх уцекачоў з Украіны», – раіць Алесь Лапко, адзін са стваральнікаў «Беларускага моладзевага хабу».

Дзверы «Беларускага моладзевага хабу».
Фота: скрыншот «Беларус беларусу»

«FreeShop Partyzanka». Яны падвозяць з мяжы і рассяляюць людзей. А таксама забяспечваюць іх харчамі і рэчамі.

«І мы ўсё амаль кругладзённа ў доступе. Бо мы ўсе не спім. Гэта 100 адсоткаў. Магу ў любы момант набраць любому валанцёру, і я ведаю, што не спіць. Любому», – кажа Алена з «FreeShop Partyzanka».

На пляцы Трох крыжоў, пры Касцёле Святога Аляксандра размясцілася адна з буйных беларускіх ініцыятываў, што дапамагае Украіне. Сама пляцоўка – склад «Побач».

«На гэтай пляцоўцы працуюць: ініцыятыва «Дар» – гэта валанцёры. Я адна з заснавальнікаў гэтай ініцыятывы. Нам дапамагае «Наш дом», Міжнародны цэнтр грамадзянскіх ініцыятываў, праваабарончая арганізацыя. Гуманітарнай дапамогай, прадуктамі. Гэта таксама арганізацыя. Яна дапамагае вывозіць людзей. Праз яе мы вывозім людзей з Украіны. Таксама тут прадстаўлены «Zachód-Wschód» – польскі фонд. Ён дапамагае ў зборы грошай. І дзякуй вялікі таварыству «Caritas», што дазволіла нам тут размясціцца. Яны нам далі вялікія памяшканні пад складаванне гуманітарнай дапамогі. Бо мы разумеем, што гэтая праблема не на адзін дзень», – кажа Ліяна, суарганізатарка складу «Побач».

Гераіня нашай папярэдняй праграмы Вольга дапамагае на складзе «Побач».
Фота: «Беларус беларусу»

У «Беларускім цэнтры салідарнасці» працуе юрыдычная інфалінія. На якой эвакуяваныя могуць атрымаць кансультацыю наконт пераходу мяжы і візавых пытанняў.

Наконт атрымання міжнароднай абароны ў Польшчы. Кансультацыі наконт легалізацыі. А таксама процідзеяння дыскрымінацыі. І ў сацыяльна-побытавых пытаннях. Напрыклад, запіс да доктара або атрыманне медыкаментаў. Запускаецца «падоўжанка» школкі для ўкраінскіх дзетак, куды бацькі могуць іх адвесці, і самі займацца справамі. Псіхалагічна аднаўляцца. І развязваць юрыдычныя пытанні. Таксама можна знайсці падтрымку праз карту экстраннай дапамогі.

Заняткі ў «Беларускім цэнтры салідарнасці» на «падоўжанцы».
Фота: «Беларус беларусу»

Шмат беларусаў гатовыя на валанцёрскіх пачатках дапамагаць псіхалагічна. Гэта валанцёры-псіхатэрапеўты. Трэба ў любых сацсетках шукаць: «Нацыя Лідараў». Гэта можа быць Telegram, Instagam. Можна заходзіць на сайт «Нацыя Лідараў». Усе абвесткі там ёсць. Таксама можна слухаць запісы праграмаў. Калі не паспелі паслухаць жывы эфір, усё ёсць на YouTube.

Праект «Беларус беларусу» таксама абвяшчае прапанову для ўсіх украінцаў і беларусаў, якія цяпер эвакуююцца з вайны. Якія мусяць эвакуявацца. Жанчыны, дзеці. Калі вам неабходная псіхалагічная дапамога – найлепшыя псіхолагі і псіхіятры Беларусі згодныя вам дапамагчы. Звяртайцеся да нас. Лістуйце на нашую пошту. І мы дапаможам. Мы знойдзем спецыялістаў адмыслова для вас. Абсалютна бясплатна. Псіхалагічны спакой і падтрымка цяпер неабходныя, каб уратаваць людзей ад гэтага болю вайны. Лістуйце:

I памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога!

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу а 18:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.