Якія партыі патрэбныя Лукашэнку?


Малавядомыя палітычныя дзеячы навыперадкі абвяшчаюць пра стварэнне палітычных партый. Адкуль такі энтузіязм, калі партыі ў Беларусі не зарэгістравалі дзесяцігоддзямі? У «Размове» абмяркоўваюць Святлана Калінкіна і сустаршыня аргкамітэту па стварэнню партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя Віталь Рымашэўскі.

Ці новыя палітычныя партыі стануць легітымнай шырмай для ўраду Лукашэнкі? Пра гэта ды іншае разважаюць Святлана Калінкіна і Віталь Рымашэўскі.

«Нягледзячы на тое, што Аляксандр Лукашэнка жыве ў ілюзіях, якія стварае ён сам і ягонае бліжэйшае атачэнне, нават праз гэтыя ілюзіі даходзяць адгалоскі рэчаіснасці. Тое, што ягоны рэйтынг ніякі, што ўсе партнёры, у тым ліку Расейская Федэрацыя, патрабуе сімвалічных зменаў, трансфармацыі беларускай улады. Яны, дзеля таго каб нібыта пайсці на гэтыя саступкі, можа быць, думаюць так абдурыць міжнародную супольнасць, вядуць старую гульню, якую яны вялі пасля 2010 года альбо яшчэ раней: пра нібыта змены касметычныя. І хтосьці ж на гэта купляўся», – выказаўся Віталь Рымашэўскі.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота: belsat.eu, president.gov.by