Нашчадкі гестапаўцаў гнояць беларусаў у турмах


Сёння стала вядома, што напярэдадні ўвечары наш калега, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч спыніў галадаваць насуха. Спачатку інфармацыю пра спыненне галадавання, а таксама здымак заявы і відэа з чалавекам, падобным да спадара Уладзіміра, апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. Затым інфармацыю пра спыненне галадавання пацвердзілі і блізкія Уладзіміра Мацкевіча.

У гасцях у Валера Руселіка – былая жонка Уладзіміра Мацкевіча, экспертка ў галіне адукацыі Святлана Мацкевіч.

Пэўныя думкі, выказаныя Святланаю Мацкевіч у часе «Размовы»:

  • Уладзімір Мацкевіч адчувае сябе надалей кепска, страціў 7 кг вагі
  • Незалежны доктар так і не атрымаў доступу да Уладзіміра Мацкевіча, ёсць занепакоенасць у тым, як ён будзе выходзіць з галадоўкі
  • Гадамі людзі сядзяць без суда і следства
  • Кампанія салідарнасці, ініцыяваная сябрамі, калегамі і блізкімі Уладзіміра Мацкевіча, паказала нашую сілу
  • Патрабаванні Мацкевіча захоўваюцца, важна, каб суд над ім быў адкрыты

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».

Калаж з фота: асабісты архіў Мацкевічаў