«Будаўніцтва на «халяўных» участках». Расследаванне «Белсату»

Наколькі далёка цягнуцца шчупальцы беларускага карупцыйнага спрута? Як цярпяць ад гэтага шараговыя грамадзяне і ў колькі абыходзяцца бюджэту некаторыя такія кармленні? Высвятляем у чарговым расследаванні «Давайце разбірацца».

Беларусь – адна з самых карумпаваных краінаў у Еўропе, вынікае з беспрэцэдэнтнай у сваёй жорсткасці заявы Рады Еўропы, якая прагучала ў 2019 годзе. Але пры гэтым, згодна з тою ж заяваю, беларуская карупцыйная сістэма пабудаваная вельмі хітра. Нягледзячы на тое, што ўзровень рабаўніцтва і хабарніцтва зашкальвае, бальшыня беларусаў пра гэта нават не здагадваецца.

Адзін з прыкладаў толькі ў сферы будаўніцтва. Зямлю для элітнага комплексу «Алімпік Парк» блізу заказніку «Лебядзіны» ў сталіцы вылучалі без аўкцыёну. Без аўкцыёну атрымаў забудоўнік «Тапас» яшчэ адзін участак побач – для жылога комплексу «Мантэрэй».

«Яны цяпер насупраць «Алімпік Парку» будуюць жылы комплекс «Мантэрэй» на дармавым участку. Ім проста горад падарыў кавалачак, гэта велізарная прэферэнцыя. Рэч у тым, што цяпер участак для аднаго дому на апошніх гандляваннях сыходзіў у залежнасці ад абцяжаранняў за тры, чатыры, нават за дзесяць мільёнаў долараў. Гэта значыць, зямля даволі дарагая. І табе фактычна робяць падарунак на гэтую суму», – адзначае экспертка ў сферы жылой нерухомасці Наталля Літоўская.

Будоўля «Алімпік Парку» суправаджалася скандалам. У склад комплексу ўваходзіць рэстаран. Дзеля яго Лукашэнка скараціў межы заказніку «Лебядзіны». Гэта абурыла грамадскасць. «Тапас» неаднаразова штрафавалі, але будоўлі не спынялі. На адкрыцці рэстарану былі прадстаўнікі беларускага шоу-бізнесу і спартоўцы, а таксама Аляксандр Лукашэнка.

Хто прыкрывае махляроў у будаўнічай сферы?

Нерухомасць – тая сфера, дзе заселі блізкія да ўладаў бізнесоўцы. Самы буйны забудоўнік у Беларусі – кампанія «Dana Holdings». Яна пабудавала альбо яшчэ будуе жыллёвыя комплексы «Маяк Менску» і «Менск Свет», гандлёвы цэнтр «Dana Mall» і бізнес-цэнтр «БК Капітал Цэнтр».Прывабныя ўчасткі для будоўлі комплексаў «Маяк Менску» і «Менск Свет» кампанія таксама атрымала без аўкцыёну – па таемных інвестыцыйных дамовах з дзяржаваю. Жытло будуюць у асноўным за грошы дольнікаў. Для куплі кватэраў у гэтых комплексах існуюць адмысловыя крэдыты ў дзяржаўных банках з самымі нізкімі стаўкамі на рынку. Атрымала «Dana Holdings» і іншыя бонусы ад дзяржавы.

«Можна назваць асноўную прэферэнцыю. Участак, былы аэрапорт, асвойваецца за кошт бюджэту. Кожны год у інвестыцыйнай праграме Менску з’яўляецца графа на падтрыманне «Менск Свету». У 2019 годзе там было амаль 70 мільёнаў беларускіх рублёў, у 2020-м – такая ж сума. І ў 2021 годзе – 67 мільёнаў. Гэтыя грошы ідуць на знос і на пракладку камунікацыяў. Акрамя таго, за кошт бюджэту будуюцца дзіцячыя сады, павінна быць школа і паліклінікі. Гэта ўсё за кошт бюджэту», – працягвае Наталля Літоўская.

Таксама ў праграме «Давайце разбірацца»:

  • Расейскі алігарх Гуцэрыеў і беларускія нетры
  • Бізнесовец Аляксей Сычоў і фармацэўтычны бізнес
  • Разбор і збор аўтамабіляў, і хто валодае такою бізнес-схемаю

Калаж з фота: Michail Metzel / TASS / Forum, pixabay.com

Belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Як працуе беларускі калідор нерэгулярнай міграцыі

Хто адкажа за раскраданне бюджэту?

Схемы ўкраінскага алігарха Медведчука ў Беларусі

Міністр Піневіч уцёк ад журналістаў «Белсату»

Атачэнне Лукашэнкі карыстаецца афшорам у Арабскіх Эміратах. Эксклюзіўны каментар тытунёвага алігарха «Белсату»

Выкананне судовага рашэння: Машковіч («Белэнерга») супраць Івашкевіча («Белсат ТВ»)

Нявестка Лукашэнкі ў бізнесе на мільярды

Адкуль багацці Віктара Шэймана?