Лукашэнка пакрыўдзіў Ізраіль


Новы міністр замежных справах Нямеччыны Аналена Бэрбак падчас візіту ў Кіеў усклала кветкі героям Нябеснай сотні і ўшанавала памяць ахвярам Еўрамайдану. Ці змянілася пазіцыя новага ўраду Нямеччыны ў стаўленні да расейска-ўкраінскага процістаяння і, адпаведна, да беларускай праблемы? Як у Нямеччыне і свеце паставіліся да рэпрэсіўнага беларускага закону «Аб генацыдзе беларускага народу»?

Гэта і абмяркоўваў Віталь Цыганкоў разам з гісторыкам з Нямеччыны Аляксандрам Фрыдманам.

Некаторыя думкі, што агучыў Аляксандр Фрындман у часе «Размовы»:

  • У Германіі ёсць галасы за ўзмацненне ціску на Расею, каб прымусіць яе да дээскалацыі
  • Расею не будуць адключаць ад SWIFT
  • NATO не будзе ваяваць з Расеяй за Украіну
  • Нямеччына не будзе пастаўляць зброю Украіне ў выпадку атакі Расеі
  • Беларусь адышла на другі план на парадку дня ў сувязі з падзеямі ва Украіне
Калаж з фота: Valery Sharifulin / TASS / Forum; Yevgeny Biyatov / POOL / TASS / Forum