Навошта Беларусі люстрацыя?


Ці задумваюцца тыя, хто сёння верна служыць Лукашэнку і таксама чыніць злачынствы супраць беларускага народу, што з імі будзе? Як яны ўяўляюць сабе свой уласны лёс пасля таго, як Лукашэнка сыдзе? Мне асабіста бачацца два сцэнары. Першы і найгоршы для лукашыстаў – гэта калі ім адгукнецца іхны ж прынцып «иногда не до законов». Тады гэта будзе цэлая серыя самасудаў над лукашыстамі, якія будуць чыніць пацярпелыя ад лукашызму грамадзяне. І другі сцэнар – гэта люстрацыя, то бок калі ўсе злачынцы адкажуць за свае дзеянні паводле закону.

Вось пра люстрацыю Валер Руселік і вёў «Размову» з юрыстам і прадстаўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Міхаілам Кірылюком.

Некаторыя думкі, якія агучыў Міхаіл Кірылюк у часе «Размовы»:

  • Люстрацыя ў першую чаргу датычыць службовых злачынцаў, якія кіруюць дзяржаваю.
  • Паплечнікі Лукашэнкі будуць знішчаць архівы і ўсе сляды сваіх злачынстваў.
  • Люстрацыя прадугледжвае абмежаванне кіравання дзяржаваю для тых асобаў, якія злоўжывалі службовым становішчам, каб яны не пераабуліся.
  • Калі ты быў суддзём у сістэме Лукашэнкі, у мяне ёсць пытанні да тваёй этыкі і тваёй карумпаванасці.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».