Немцы раскрытыкавалі Мэркель за размову з Лукашэнкам


Як у Нямеччыне розныя палітычныя сілы ацэньваюць званок Ангелы Мэркель Аляксандру Лукашэнку? Якія мэты ставіла спадарыня канцлер – і ці магчыма іх дасягнуць? Ці можна сказаць, што сённяшні штурм польскай мяжы мігрантамі стаў своеасаблівым адказам беларускага рэжыму на званок Мэркель?

Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў у чарговай «Размове» абмеркаваў з гісторыкам з Нямеччыны Аляксандрам Фрыдманам.

Некаторыя думкі, якія агучыў Аляксандр Фрыдман у часе «Размовы»:

  • Перамяшчэнне мігрантаў у ангары лагістычнага цэнтру ў Брузгах – вынік размовы Лукашэнкі з Мэркель;
  • Кантакт немцаў з Лукашэнкам у абыход Польшчы – не вельмі прыгожы крок;
  • У Нямеччыне ёсць упэўненасць, што ў арганізацыю міграцыйнага крызісу ўцягнутая Расея;
  • Яшчэ ўлетку ЗША паведамілі Еўразвязу аб тым, што Масква рыхтуе авіярэйсы з Блізкага Усходу.

Калаж з фота: Andreas Gora / ddp images / Forum; Didor Sadulloev / Reuters / Forum

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».