Алег Сянцоў пра свой першы фільм пасля зняволення і тое, як зрынуць Лукашэнку


Штотыдзень зазіраем у культурную прастору і глядзім, якія вызначэнні яна набывае ў новай рэчаіснасці. Што адбываецца ў Беларусі, у беларусаў свету і ў свеце. Што выходзіць з-пад кантролю, не паддаецца цэнзуры і гучыць, нягледзячы ні на што.

У гэтым выданні:

  • На еўрапейскіх кінафестывалях украінскі рэжысёр Алег Сянцоў паказвае свой фільм «Насарог». Мы сустрэліся з Алегам, каб распытаць пра фільм, досвед палітычнага зняволенага і культуру ў часы вайны.
  • Таксама ў выданні расказваем пра чарговы дабрачынны аўкцыён на карысць рэпрэсаваных дзеячаў культуры, карціну Бэнксі за адзін мільярд дзвесце тысяч еўраў і чарговае стварэнне Вольных Купалаўцаў.