Гарадзенскія на магілёўскіх: ідэолагі пабіліся на лукашэнкаўскім мітынгу! Сатырычнае шоу


Чаму ідэолагі пабіліся падчас святкавання Дня народнага адзінства? Чым лукашэнкаўскія апалчэнцы нагадваюць смурфаў? Як змяняюцца расейскія жаўнеры пасля палону? Глядзіце ў новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»!

Кацярына Ваданосава, Міхась Зуй і Дзяніс Дудзінскі абмеркавалі свежыя навіны Беларусі ды зрабілі пару пародыяў. Напрыклад, паказалі, як мае выглядаць узорны лукашэнкаўскі апалчэнец, і ўявілі, якім бы было інтэрв’ю Рамана Галоўчанкі, калі б з ім размаўляў незалежны журналіст.

Госць праграмы – заснавальнік «Белага легіёну» Сяргей Бульба. Ён распавёў, як размяркоўваюцца ролі ў дыверсійна-разведвальнай групе (ДРГ) і ці атрымаюцца дыверсанты або выведнікі з каманды «Хай так TV».

Спадар Сяргей ужо быў у нашай кіеўскай студыі. Тады ён распавёў, якія афіцэры патрэбныя ў войску і ці мае такіх людзей у сваёй арміі Лукашэнка:

ТАКСАМА ГЛЯДЗІЦЕ Ў НОВЫМ ВЫДАННІ «ХАЙ ТАК TV»:

  • Азаронак паабяцаў зладзіць татальнае пекла!
  • Галоўчанка – добры дыетолаг?
  • Лукашэнка прызнаў падабенства паміж РБ і КНДР
  • Сеанс псіхатэрапіі па-беларуску
  • Песня пра «Хай так TV»

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: president.gov.by; rodniva.by