Верніца-экстрэмістка, якую хваліла Качанава, адсядзела і мусіла эвакуявацца з прыёмнымі дзецьмі

Марыя – лекарка, верніца, актывістка з Бараўлянаў, жанчына з вялікім сэрцам. Яна была ў сваім доме у пасёлку Вопытны пад Менскам, калі міліцыя і супрацоўнікі КДБ выбілі дзверы ў хату – малыя прыёмныя дзеці Марыі і ейнага мужа Івана спалохана забіліся пад сталы і зэдлікі. Сілавікі ў часе ператрусу перавярнулі дом дагары нагамі, забралі тэхніку, усе рэчы з бел-чырвона-белай сімволікай і нават нацыянальныя строі. Марыю ж затрымалі, а потым звінавацілі ў экстрэмізме. Нягледзячы на тое, што зусім нядаўна старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава прыводзіла Марыю ў прыклад як неабыякавую грамадзянку.

З вамі праект «Беларус беларусу» – ён для тых, хто мае патрэбу ў падтрыманні. І для тых, хто хоча і можа падтрымаць. Нашыя героі – гэта вы, беларусы, што пацярпелі за свабоду і праўду, дзе б вы ні былі: Беларусь, Польшча, Літва, Украіна, Грузія. Цяпер дзе мы разам, там і Беларусь.

«Я заўжды была актыўнай, а ў 2020-м была назіральніцай на выбарах, пасля пісалі скаргі, шчыльна камунікавалі з дваровымі супольнасцямі, спявалі песні, ладзілі мерапрыемствы для дзяцей. Я і раней спрабавала гэта рабіць. Але ў 2020-м гэта стала так шырока, што было проста цудам! Пасля дзейнасць гэтых нашых супольнасцяў скіравалася на падтрымку пацярпелых, скалечаных і палітвязняў…» – успамінае Марыя.

Марыя і Іван былі вымушаныя, узяўшы сваіх прыёмных хлопчыкаў, кінуць усё – дом, пабудаваны сваймі рукамі, любімую працу, стабільнае жыццё і Беларусь, дзеля зменаў у якой і ахвяравалі ўсім, – і тэрмінова выехаць спачатку ва Украіну, пасля ў Польшчу.

«У Беларусі самым страшным было, як маніпулявалі дзецьмі, калі мяне затрымлівалі – я не ведала, што з імі, ці забралі іх, ці пасадзілі і мужа», – кажа гераіня.

Сыны Івана ды Марыі: Кірыл і Арцём. Кадр з праграмы «Беларус беларусу»

За дзень з забяспечаных лекараў яны ператварыліся ва ўцекачоў у пошуках жытла, працы і без разумення, што рабіць са сваім жыццём і дзецьмі, якіх уратавалі.

Марыі і Івану трэба дапамога. Але ў першую чаргу яны думаюць пра самакаты для дзяцей – у малодшага, Арцёмкі, праблема з ножкамі і яму цяжка хадзіць на доўгія адлегласці.

Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў (гэта можна зрабіць публічна або ананімна з любога пункту свету) – лістуйце да нас: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашай суполкі ў Facebook.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу а 18:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, наYouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Беларусы сабралі пасаг нявесце палітвязня

КДБ і ФСБ пабіліся за беларуску і тая змагла ад іх уцячы

Жонка Паўла Спірына хоча выдаць ягоную кнігу

Звольніўся з міліцыі, бо быў супраць катаванняў: споведзь былога міліцыянта з Жодзіна

Што стала з пенсіянеркай, якая абразіла Лукашэнку

Лукашэнка адабраў тату ў дзяўчынкі з ДЦП: даў тры гады калоніі

Медыкам, абвінавачаным у экстрэмізме, дапамог Беларускі дом: «Гэта больш, чым самакаты!»

Баяцца здаваць кватэру сям’і палітвязня: жанчына з дваімі дзецьмі выжывае на дэкрэтныя