«РСП»: «Мы вернемся, і будзе грандыёзны канцэрт»

Здымачная група «Маю права» сустракаецца ў Кіеве з музыкамі гурта «Разбітае сэрца пацана». У сталіцы суседняй краіны яны апынуліся не з прычыны гастроляў.

«Быць у Беларусі музыкам, свабодным музыкам – гэта небяспечна, – кажа Дзяніс Тарасенка з «РСП». – Бо колькі прыкладаў мы бачым і маем, што музыкі за сваю творчасць адграбаюць па поўнай, і садзяцца ў турмы, і заводзяцца крымінальныя справы. Толькі за тое, што музыка свабодная, музыка ад сэрца».

Ад звальнення з МТЗ да эміграцыіі

Гурт «Разбітае сэрца пацана» заснаваны пры канцы 1990-х. Тады ён праіснаваў вельмі кароткі час. Каманда ізноў сабралася ў 2005 г.

13 лютага 2021 г. гурт «РСП» разам з гледачамі затрымалі на канцэрце ў Смалявіцкім раёне. Музыкі былі пакараныя паводле «народнага» артыкулу 15-дзённым арыштам.

Увесну 2021 г. удзельнікі гурта «Разбітае сэрца пацана» пастанавілі пакінуць Беларусь.

Да 2021 года гурт амаль не сутыкаўся з адмовамі ў гастрольных пасведчаннях.

«Мы павінныя тэксты адпраўляць у Мінкульт ці куды. Ну, мы самыя бяскрыўдныя, зразумела, адпраўлялі: «Розовый закат», дзіцячыя песні, без усялякіх сацыяльных момантаў. Можа, таму праходзілі цэнзуру», – далучаецца да размовы з карэспандэнтам «МП» Павел Гарадніцкі.

Як жывецца ва Украіне БЧБ-нявесце Іне Зайцавай?

Дзяніс Тарасенка прыгадвае, што пасля адбыцця арышту музыкі хацелі адыграць канцэрт:

«Адзін раз адмовілі, другі раз адмовілі, трэці раз адмовілі – і ўсё, мы зразумелі, што так будзе цяпер заўсёды, што мы трапілі пад фактычную забарону на музычную дзейнасць».

Музыкі распавялі, што пасля жнівеньскіх падзеяў 2020 года яны адыгралі ў Менску каля чатырнаццаці дваровых канцэртаў. На трынаццаці – усё было добра, усё было спакойна. На адным з канцэртаў побач стаяў характэрны бус, але стаяў і ўсё. На другім мерапрыемстве прысутнічаў нарад міліцыі. Міліцыянты проста побач стаялі, слухалі і нічога не рабілі. Таму ў музыкаў і не было прадчування чагосьці нядобрага.

«Але гэта было да таго, як пасадзілі Пашу Аракеляна і Андруся Такінданга, – удакладняе Павел Гарадніцкі. – Пасля гэтага мы так ужо ў дварах і не ігралі, калі забралі хлопцаў. Тады было зразумела: калі пачынаюць музыкаў забіраць, то будуць і астатніх забіраць, хто будзе дваровыя канцэрты граць».

Удзельнікаў гурта «Разбітае сэрца пацана» затрымалі на турбазе «Аганёк» пад Смалявічамі 13 лютага 2021 года. Гэта было закрытае свята, прысвечанае Дню закаханых. Разам з музыкамі затрымалі і гледачоў. Агулам на той імпрэзе забралі 68 асобаў.

«Думаю, што гэта звычайныя амапаўцы, і ім да фені, хто мы, што мы. Ёсць загад затрымаць і ўсё, – распавёў падрабязнасці таго вечара Павел Гарадніцкі. – Яны гуглілі, калі мы сядзелі ў Смалявічах, што за гурт, каго ж затрымалі. Я не думаю, што яны мэтанакіравана ехалі «РСП» забіраць. Яны ехалі забіраць людзей, хутчэй за ўсё».

Пасля гэтага выступу «Пацаны» ў поўным складзе адбывалі 15-дзённы арышт у Жодзіне. Музыкаў пакаралі паводле арт. 23.34 КаАП РБ.

Калі СК і Нацбанк скралі ў яго грошы ад «BY_help», з’ехаў у Кіеў

А пасля была гучная прэм’ера дакументальнага фільму «Courage» Аляксея Палуяна. Стужка распавядае пра падзеі пратэставага жніўня-2020 і пра творчых асобаў, якія падтрымалі памкненні беларусаў за свабоду. Павел Гарадніцкі і Дзяніс Тарасенка – галоўныя героі фільму.

«А потым гэтая гісторыя з фільмам «Кураж», прэм’ера фільму, гучная прэм’ера была. І нешта я паварушыў мазгамі і зразумеў, што пасля гэтага фільму ўжо дакладна я не буду вяртацца. Таму што гэта можа быць крымінальная справа (арт. 342 КК РБ) за актыўны ўдзел».

Дзяніс і Павел набылі квіткі на самалёт і пакінулі Беларусь.

«Маральна, канечне, цяжка даваўся пераезд, тут усё спачатку трэба пачынаць. Але, зрэшты, было адчуванне палёгкі, калі пераехаў, – дзеліцца ўражаннямі ад пераезду Павел Гарадніцкі. – Першыя некалькі дзён ты проста можаш спакойна выходзіць на вуліцу, не трэба азірацца. І гэты цяжар, які ў Менску над табой вісеў увесь час, такой пастаяннай небяспекі, ён тут знік».

На развітанне са здымачнаю групаю «Маю права» Павал і Дзяніс нас запэўнілі, што калі зменіцца ўлада, яны вернуцца і дадуць грандыёзны канцэрт.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Без культуры няма нацыі… Беларуская акторка Паліна Дабравольская вымушана з’ехала з Беларусі

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life»або ў закладцы «Праграмы»на нашай старонцы.

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Які суддзя найбольш адданы Лукашэнку?

Віталь Алейнік: Не трэба здавацца, трэба рабіць усё, што ад нас залежыць

Былы студэнт пра затрыманне, пераслед і ратаванне за мяжою

Спявачка гурта «Naka»: Не здрадзіць самой сабе

Ад звальнення з МТЗ да эміграцыіі

Як жывецца ва Украіне БЧБ-нявесце Іне Зайцавай?

Валер падарожнічае па свеце, хаця сядзіць у турме

Пакуль жонка была у СІЗА, мужа выслалі з краіны