Беларусь – палігон для Масквы


Гэтым разам на праграму завіталі рэдактар праекту «Вот так» Марыя Лекух, дырэктар Інстытуту сусветнай палітыкі Яўген Магда, а таксама былы намеснік начальніка аддзелу культуры Берасцейскага аблвыканкаму Арцём Брухан.

Некаторыя цікавыя тэзы з выступаў гасцей:

Яўген Магда

  • За апошні год Лукашэнка істотна абагнаў Пуціна ў змаганні за тытул апошняга дыктатара Еўропы
  • Азаронак – гэта толькі твар, а за ягонай спінаю людзі з расейскімі пашпартамі
  • У Расеі лічаць, што цяпер добры момант, каб прыцягнуць Украіну да сябе
  • У наступнай кадэнцыі Дзяржаўнай думы Расеі будуць людзі, якія ваявалі супраць Украіны на Данбасе

Марыя Лекух

  • Альбо ў Пуціна дэменцыя, альбо ён рыхтуе вайну
  • Лукашэнка не ведае, ці адпавядаюць ягоныя дзеянні мэце
  • Я ўпэўненая, што Лукашэнка – забойца і псіхапат, як і Пуцін – два красаўцы
  • Артыкул Пуціна пра Украіну паказвае, што прэзідэнт Расеі стары, кепска адукаваны чалавек, схільны да тэорыяў змовы і вельмі небяспечны

Арцём Брухан

  • Лукашэнку штурхае да канстытуцыйнай рэформы Крэмль, але Лукашэнка не хоча ісці паводле гэтага сцэнару
  • Лукашэнка цяпер як ланцужны сабака ў Пуціна
  • У Беларусі акупацыйная ўлада, якая адмаўляе ў існаванні традыцыйнай беларускай культуры
  • Пуцін вуснамі Лукашэнкі на «Славянскім базары» сказаў тое, што думае пра Беларусь

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Калаж з фота: pixabay / Alexei Nikolsky, Russian Presidential Press and Information Office, TASS / Forum