Ліхтаровіч: «Гайдукевіч біў сваіх суразмоўцаў»


Кім быў Міхаіл Падаляк у часы сваёй працы ў Беларусі? Як беларусам і ўкраінцам паразумецца? Чаму Пуцін навучыўся ў Лукашэнкі? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

Таццяна Іванская, журналістка «Белсату»:

  • Выказванні Падаляка не паўплываюць на меркаванне ўкраінцаў пра беларусаў.
  • Калі забуксавала прасоўванне расейскіх войскаў, Крэмль уключыў на ўсю моц сваю машыну прапаганды.
  • Цяпер, падчас вайны, мы бачым, як грамадства фармуе нацыю, яго чуваць гучней.

Надзея Белахвосцік, галоўны рэдактар @Media IQ:

  • Варта ацэньваць не толькі асобныя выказванні, а ўсё інтэр’ю цалкам.
  • Прапаганда працуе перадусім з эмоцыямі.
  • Мы не можам чакаць, што генпракурор Беларусі Швед будзе прытрымлівацца стандартаў журналістыкі і правяраць факты.

Юрый Ліхтаровіч, журналіст беларускай службы «Польскага радыё»:

  • Падаляк у Беларусі быў не нацыянальна арыентаваным журналістам, а больш ліберальным, прарасейскім.
  • Міхаіл Падаляк у палітыцы не адзін пуд солі з’еў, таму ён нічога не гаворыць проста так.
  • Можа, Гайдукевіч-старэйшы проста зашмат свайго сына біў – і таму мы чуем ад яго цяпер такія выказванні?

Аляксей Жукаў, намеснік галоўнага рэдактара @REFORM BY:

  • Беларусы больш жывуць чужымі праблемамі, але ёсць уласна беларускія інтарэсы – і іх трэба нейкім чынам акцэнтаваць.
  • Сяргей Гайдукевіч набыў франшызу ЛДПР у Жырыноўскага, таму цяпер не адступае ад той самай палітыкі.
  • Рэжым Лукашэнкі мэтанакіравана хоча паказаць кіраўнікоў суседніх краінаў як нашчадкаў нацыстаў.

Калаж з фота: president.gov.by