Каму можа перайсці ўлада пасля Аляксандра Лукашэнкі? Інтэрв'ю з Сяргеем Навумчыкам


Нават самыя дасведчаныя палітолагі не маюць адказу на пытанне, навошта Лукашэнка аддаў распараджэнні наконт сваёй смерці.

Што сабой уяўляе Савет бяспекі, хто ў яго ўваходзіць і да чаго тут Расея? Разважаюць Віталь Цыганкоў і намеснік старшыні Рады БНР, журналіст радыё «Свабода» Сяргей Навумчык.

Публіцыст, даследчык і аўтар кніг з бібліятэкі «Свабоды» Сяргей Навумчык зазначае, што сёння ніхто не можа дакладна інтэрпрэтаваць дзеянняў Аляксандра Лукашэнкі. Каго ён баіцца насамрэч?

«Лукашэнка ведае справу Скрыпалёў. Навідавоку тое, што амаль зрабілі з Навальным, таму ён цудоўна ведае гэтыя спосабы. У яго ёсць, безумоўна, падставы турбавацца за сваё жыццё ў гэтым ракурсе, але я думаю, што ніякай патрэбы Крамлю ці Лубянцы на гэтым этапе забіваць Лукашэнку няма. Ён паслухмяны, сам цалкам выконвае ўсё тое, што яны кажуць», – пракаментаваў пастановы Лукашэнкі Сяргей Навумчык.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

 

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Andrei Stasevich / TASS / Forum, Mikhail Tereshchenko / TASS / Forum, Ramil Nasibulin / TASS / Forum