Лукашэнка будуе ў Беларусі Паўночную Карэю


Чым лукашызм падобны да ідэі «Чучхэ»? Ці здольны рэжым Лукашэнкі цалкам кантраляваць інтэрнэт у Беларусі? Чаму рэжым забараніў экспарт грэчкі? Каго падтрымліваюць беларускія генералы: Украіну ці ДНР?

Адказы на гэтыя да іншыя пытанні разам са Змітром Міцкевічам шукалі госці ягонай праграмы «Без акрэдытацыі»: журналістка і прадзюсарка Марыя Грыц, навуковец, спецыяліст у нееўрапейскіх цывілізацыях Яўген Красулін ды журналіст Віталь Цыганкоў.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей.

Марыя Грыц:

  • Дзяржаўная прапаганда выглядае як халтура
  • «Красаўцы» ядуць грэчку, таму яе забаранілі вывозіць
  • У гэтым сезоне спалучэнне белага і чырвонага дакладна будзе ў модзе

Віталь Цыганкоў:

  • У любым неадэкватным грамадстве – прыдуманым ці рэальна існым – мы знойдзем падабенства да Беларусі
  • Свая сацыяльная сетка ад БРСМ – мёртванароджаная ідэя
  • У Мінабароны сярод афіцэраў большасць падтрымала б ДНР, а не Украіну

Яўген Красулін:

  • Паўночная Карэя трымаецца ў тым ліку на нацыяналізме, а ў рэжыму Лукашэнкі гэтага няма, і гэта стварае яму цяжкасці
  • Беларусь ідзе да 37 года і Паўночнай Карэі
  • 40 % людзей успрымаюць мэсіджы з абодвух бакоў палітычнага супрацьстаяння

Цалкам дыскусію глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Калаж з фота: pxhere.com / Tyrone Siu, Reuters / BELTA, TASS / Forum