Палітвязень Лявон Халатран: Не шкадую ні пра што


За жаданне пераменаў шмат якім грамадзянам Беларусі прыйшлося заплаціць вельмі высокую цану. Лявон Халатран – адзін з тых, хто не мог уявіць, чым для яго скончацца прэзідэнцкія выбары.

Валанцёр штабу Віктара Бабарыкі правёў за кратамі доўгі час да таго, як яго прызналі вінаватым па «Народным» 342 артыкуле Крымінальнага Кодэксу. У «Размове» Уладзіміра Мацкевіча палітвязень распавядае, што не шкадуе аб сваіх рашэннях.

«Калі б мне сказалі, што будзе, магчыма, у той момант я б і спужаўся. Ёсць выраз: дарога ўзнікае пад нагамі таго, хто ідзе. Не варта думаць пра тое, што будзе праз нейкі час. У той момант я не думаў пра наступствы, мне было вельмі цікава. Зараз не шкадую аб гэтым, упэўнены, што атрымаў нематэр’яльныя дывідэнды ад гэтай сітуацыі. Пасля такіх, магчыма, не самых жорсткіх выпрабаванняў, але праз выклік для мяне, як чалавека, я выйшаў даволі няблага з гэтай сітуацыі», – распавёў Лявон Халатран.

Падрабязней на тэму ў «Размове» Уладзіміра Мацкевіча з палітвязнем Лявонам Халатранам.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота: belsat