Факты і міфы пра нацыянальную сімволіку

Хто насамрэч спаліў вёску Бабровічы, знішчэнне якой прыпісваюць асобам пад бел-чырвона-белым сцягам?

Ток-шоу «Кожны з нас» прысвечаны праўдзе і міфам пра бел-чырвона-белы сцяг, Пагоню і чырвона-зялёны сцяг.

У праграме бяруць удзел доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч, кандыдат гістарычных навук Андрэй Кіштымаў, кандыдат гістарычных навук і намеснік галоўнага рэдактара часопісу «Наша гісторыя» Алесь Пашкевіч, а таксама літаратуразнаўца, дэпутат Вярхоўнага Савета XII склікання (1990–1995 гады) Лявон Баршчэўскі.

Хто прыдумаў бел-чырвона-белы сцяг?

«Пад БЧБ-сцягам палілі беларускія вёскі» – міф і адкрытая хлусня дзяржаўнае прапаганды. Пад выглядам праўды падсоўваюць звесткі пра спаленне вёскі Бабровічы памагатымі нацыстаў. Нібыта паліцаі падпальвалі дамы, размахваючы нацыянальнай сімволікай. Каманда ток-шоу з’ездзіла ў Бабровічы, дзе дагэтуль жывуць людзі, якія перажылі трагедыю, а таксама сваякі пацярпелых. Высвятляецца, што ніякіх паліцаяў пад БЧБ-сцягамі не было.
«Больш за тое, калі б такія факты былі, то дзейныя ўлады, маючы непасрэдны доступ да архіваў, у тым ліку сакрэтных, не замарудзіліся б тут жа пачаць трансляваць іх па ўсіх каналах», – мяркуе Алесь Пашкевіч.

Экстрэмісцкім прызнаны нават чайны сервіз, але прагнозы – аптымістычныя

Эксперты пагаджаюцца, што фактаў спалення вёсак пад БЧБ-сцягамі проста няма. А шмат хто з ветэранаў Другой сусветнай у пачатку 90-х прагаласаваў за абранне БЧБ- сцяга дзяржаўным. Адметна, што нацыянальную сімволіку горача падтрымліваў і мітрапаліт Беларускай праваслаўнай царквы Філарэт.

Пад чырвона-зялёным сцягам, які быў распрацаваны пры канцы 1951 года, не было ні перамог, ні паразаў. Неабходнасць змены сцяга наспела праз тое, што БССР увайшла ў склад краін- заснавальніц ААН і сімвал дэлегацыі мусіў адрознівацца ад сімвалаў СССР і Украіны. Вядома, што мастак Мікалай Гусеў, які меў непасрэднае дачыненне да распрацоўвання чырвона-зялёнага сцяга, у гады акупацыі маляваў партрэты нямецкіх афіцэраў, за гэта яго пераследавалі савецкія ўлады. Пры гэтым гісторыкі ў студыі раяць не спекуляваць гэтым фактам праз складанасць праблемы калабарацыянізму.

Праграма «Кожны з нас» выходзіць штосераду а 18:30. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Пры ўсёй нябачнасці пратэстаў супраціў не меншае, а толькі расце

«Выбары сфальсіфікаваныя. І што?» Скандальны выпуск ток-шоу «Кожны з нас»

Замах на Лукашэнку можа рыхтаваць толькі Расея

Літоўцы б’юць трывогу. Ці можа АЭС у Астраўцы паўтарыць лёс Чарнобылю?

Як у Кітаі: Лукашэнка рыхтуе сабе пажыццёвае месца ва ўладзе

Стварэнне новай партыі «Разам» расколвае і дэкансалідуе дэмакратычныя сілы?

Ці вядуць перамовы Захад і РФ пра лёс Лукашэнкі?

Якія памылкі часу БНР трэба ўлічваць сёння