Як беларусы ненавідзяць адзін аднаго


Госць сённяшняй праграмы нядаўна напісаў тэкст пра бездань беларускага расколу. Пра тое, што для праціўнікаў Лукашэнкі «ябацькі» – горшыя за ўсіх і, адпаведна, наадварот. Такі раскол грамадства небяспечны ці гэта цалкам натуральны працэс? Як у вольнай Беларусі будуць ужывацца побач людзі, якія сёння актыўна ненавідзяць адно аднога?

Гэтыя ды іншыя пытанні Віталь Цыганкоў абмяркоўваў разам з аглядальнікам беларускай службы радыё «Свабода» Юрыем Дракахрустам.

Некаторыя думкі, што выказаў Юрый Дракахруст у часе «Размовы»:

  • Праціўнікі Лукашэнкі лічаць прыхільнікаў Лукашэнкі горшых за геяў і цыганоў ды наадварот
  • Любыя паўстанні і рэвалюцыі суправаджаюцца нянавісцю вялікіх супольнасцяў адна да адной
  • У палітычным сэнсе прыхільнікі Лукашэнкі і ягоныя праціўнікі – тое самае

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».