Лукашэнка ваяваць разам з Пуціным ужо не хоча. «ПраСвет» з Алінаю Коўшык


Чаму Пуцін не напаў на Украіну?

Заходнія выведныя службы адназначна заяўляюць, што дзеянні Расеі можна характарызаваць як намер уварвання – дыпламаты і палітыкі запэўніваюць: Крэмль падае сігналы, што гатовы дамаўляцца. Хто мае рацыю і хто памыляецца? Да якіх саступак гатовыя бакі? Высвятляла Святлана Аўчарова.

Лукашэнка ўсё больш нагадвае ляльку, у якую Пуцін уціснуў сваю руку

У чым галоўная праблема, галоўны страх Уладзіміра Пуціна? Наш карэспандэнт Алесь Сіліч паразмаўляў у Стразбурзе з еўрадэпутаткаю ад Нямеччыны Віёляй фон Краман-Таўбадэль.

Лукашэнка ваяваць разам з Пуціным ужо не хоча

Украінская чыгунка спыняе транзіт санкцыйных беларускіх калійных угнаенняў. Нягледзячы на высокі кошт такога выбару. Аляксандр Лукашэнка пасля гэтага мяняе сваю антыукраінскую рыторыку на больш мірную. Што дзейнічае надзейней – ракета ці грыўня? Сюжэт Юліі Лабанавай.

Ці Лукашэнка валодае сітуацыяй?

Інтэрв’ю з Уладам Кобцам, выканаўчым дырэктарам аналітычнага цэнтру «iSANS»

Хочуць міру, гатовыя да вайны

16-га лютага ўварвання Расеі ва Украіну не адбылося. Такую дату раней называў Вашынгтон. Але выдыхаць з палёгкаю яшчэ рана. Як Украіна рыхтуецца да расейскага ўварвання і ці гатовая да гадзіны X? Вольга Міцкевіч.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:40. Падпісвайцеся на «ПраСвет» у профілях у Facebook і «Одноклассниках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота: Sergei Shelega / TASS / Forum