Ці чакаць пратэстаў увесну? Дэмакратычная апазіцыя акрэслівае планы

У новым выданні «Кожны з нас» абмяркоўваюцца планы ўладаў і апазіцыі ў перспектыве некалькіх месяцаў.

На самым пачатку размовы эксперты прыгадваюць Усебеларускі народны сход і салідарызуюцца ў думцы, што гэтая падзея нічым не адрознівалася ад папярэдніх. Але ці робіцца зразумелым далейшы план рэжыму?

«Лукашэнка збіраецца заставацца ва ўладзе і захоўваць гэтую ўладу толькі пры дапамозе тэрору і рэпрэсіяў. І, шчыра кажучы, на дадзеным этапе іншых інструментаў захоўвання ўлады ў яго проста не засталося», – лічыць аналітык Пётр Кузняцоў.

Кансэнсус Захаду і Крамля – наступны этап пераўтварэнняў у Беларусі?

У студыі «Кожны з нас» прысутнічае Ганна Канапацкая, якая выступіла на УНС. Палітык ушчэнт разносіць «невероятных» і бэсціць прадстаўнікоў апазіцыі, якія засталіся на волі.

«Улады сёння баяцца эканамічных і палітычных рэформаў. І нашая задача сёння ўсімі магчымымі і дасяжнымі спосабамі правесці рэальныя змены Канстытуцыі і выбарчага заканадаўства», – выказвае ўласную стратэгію спадарыня Канапацкая і сутыкаецца з крытыкаю ад іншых экспертаў.

«Дэмакратычныя сілы гатовыя вярнуцца ў краіну…»

Апроч планаў уладаў абмяркоўваюцца «Стратэгія Ціханоўскай» і «План перамогі» ад Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ). Тут важна дадаць, што «План» ад НАУ – гэта частка «Стратэгіі», а названыя структуры пазіцыянуюць сябе як партнёры.

«Лукашысты супраць прыхільнікаў пераменаў – 2»

На што спадзяецца апазіцыя? Чаму як час, калі ўсё можа змяніцца, называюць травень? Чаму выхад людзей на вуліцы ўвесну скончыцца інакш, чым было ў жніўні ды верасні? Гэтыя пытанні абмяркоўваюць эксперты, а таксама адказвае каардынатарка НАУ Алена Жываглод. Ейны выступ частка гасцей студыі падтрымлівае, але некаторыя ўдзельнікі ток-шоу жорстка праходзяцца па тэзісах. Напрыканцы дыскусіі Алена Жываглод заяўляе нечаканае:

«Запланаваць далей за травень наўрад ці магчыма. Мы паставілі сабе гэты тэрмін як тэрмін, калі ва ўмовах ціску на рэжым і мабілізаванага грамадства дэмакратычныя сілы гатовыя вярнуцца ў краіну. Вярнуцца, каб разам з народам супрацьстаяць рэжыму, каб ісці да перамогі. Вось гэтую заяву можна назваць рашучай, абазначанай на вясну-2021».

Пратэставая вясна. Чаго апанентам рэжыму не стае для перамогі?

Апроч названых экспертаў у праграме бяруць удзел рэдактарка «Новага часу» Аксана Колб, палітолаг Аксана Шэлест і аналітык Ігар Ільяш.

Праграма «Кожны з нас» выходзіць штосераду а 18:30. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Экстрэмісцкім прызнаны нават чайны сервіз, але прагнозы – аптымістычныя

Калеснікава, Лосік, Слуцкія: як ламаюць палітычных вязняў

«Мэта сходу – каб мы інстытуцыяналізавалі лукашызм, які нарадзіў Рэспубліку Беларусь»

«Лукашысты супраць прыхільнікаў пераменаў – 2»

Пратэставая вясна. Чаго апанентам рэжыму не стае для перамогі?

«Голас уладаў» і прыхільнікі пераменаў – вочы ў вочы ў студыі «Кожны з нас»

Кансэнсус Захаду і Крамля – наступны этап пераўтварэнняў у Беларусі?

Самыя абсурдныя рэпрэсіі: суд у кватэры, школьнікі ды 3-гадовае дзіця ў РУУС