На перамогу патрэбныя два гады?


Беларускія ўлады не займаюцца сацыялагічнымі даследаваннямі, а праводзяць інфармацыйныя спецаперацыі, лічыць госця «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча сацыёлаг Аксана Шэлест.

Беларуская сацыялагічная навука ўжо даўно знаходзіцца пад ціскам, пры гэтым некаторыя даследчыкі па-ранейшаму спрабуюць вывучаць грамадскае меркаванне. Так, зазначае, Аксана Шэлест, пратэсты пасля выбараў можна было прадказаць, а вось іх маштаб – не. Што чакае краіну наперадзе?

«Ведаю, што зараз рознага роду аналітыкі будуюць гарызонт прагнозаў аб тым, калі ж усё зменіцца і надыдзе пералом у сітуацыі, таму што мы ўсе чакаем гэтага пералому і ён будзе. Пачынаючы ад гэтай вясны і сканчаючы перыядам гады ў два. Разумею, што перспектыва гады ў два больш рэалістычная», – зазначыла Аксана Шэлест.

Што яшчэ чакаць ад вясны, глядзіце ў «Размове» Уладзіміра Мацкевіча з сацыёлагам Аксанай Шэлест.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.