Беларусы перавыхавалі расейца і заразілі яго сваімі ідэямі


Да сустрэчы з беларусамі Аляксандр працаваў інжынерам, а ягоным хобі была вайскова-гістарычная рэканструкцыя. Але знаёмства з беларусамі, якіх рэжым Лукашэнкі лічыць тэрарыстамі, перакуліла ўсё ягонае жыццё.

Аляксандр нарадзіўся ў Расеі, гадаваўся ва Украіне, а працуе ў Польшчы. Калі ён пачаў знаёміцца ў беларускаю моваю і культураю, беларусамі ды іхнымі героямі, для яго адкрыўся цудоўны свет, які зачараваў яго і прывёў да радыкальных зменаў у жыцці. Першым крокам было вывучэнне беларускай мовы. Уважлівы глядач зверне ўвагу на ўкраінізмы, якія часам праскокваюць у мове нашага героя.

Чым Аляксандру запомнілася першая сустрэча з беларусамі? Якое ўражанне зрабіла на расейца беларуская мова? Чаму інжынер пайшоў вучыцца на філолага? Чым зачаравала расейца беларушчына? За што Аляксандр любіць рэканструкцыю? Чаму напалеонаўскія жаўнеры насілі кароценькую паўшаблю, ад якой няма карысці ў баі?

Калі вы хочаце даведацца больш пра рэканструкцыю напалеонаўскага войска, паглядзіце наш рэпартаж «1812. Вайна, якая была іншаю»:

«Словы на кожны дзень»: у граматычнай частцы знаёмім з беларускімі назвамі посуду.

Аматар – рус. любитель

Сталася = атрымалася – рус. получилось

Інтэрнат – рус. общежитие

Паверх – рус. этаж

Лунаць – рус. реять, парить

Таварыства – рус. сообщество, компания

Паліць – рус. курить

Высветліцца – рус. выясниться

Ваяўнічы – рус. воинственный

Дзіўна – рус. странно

Стагоддзе = век

Свядомы – рус. сознательный

Выпадковы – рус. случайный

Мастацкія вартасці – рус. художественные качества

Састарэлы – рус. устаревший

Шукаць – рус. искать

Аркуш паперы – рус. лист бумаги

Крышку – рус. немного

Адзначыць – рус. отметить

Уразіць – рус. впечатлить

Карнік – рус. каратель

Спрэчка – рус. спор

Жарт – рус. шутка

Прывабіць – рус. привлечь

Артыкул – рус. статья

Няпоўнагадовы – рус. несовершеннолетний

Лаяцца – рус. ругаться

Нацыянальна-вызваленчы – рус. национально-освободительный

Захапленне – рус. увлечение

Жаўнерык – рус. солдатик

Не чапаць – рус. не трогать

Належаць да такіх асоб – рус. относиться к таким личностям

Дакрануцца – рус. дотронуться

Адчуць на ўласнай скуры – рус. почувствовать на собственной шкуре

Хвароба – рус. болезнь

Рухі – рус. движения

Шыхт = строй

Стрэльба = ружжо – рус. ружье

Пры рулі – рус. возле ствола

Карысць – рус. польза

Стэльмах – майстар па вырабе колаў (рус. колес)

Спатканне = сустрэча – рус. встреча

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.