Спрашчэнне візавага рэжыму для беларусаў на стале ў Еўразвязе. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Тэмы праграмы:

Беларусь выйшла з праграмы Еўразвязу «Усходняе партнёрства», але і засталася адначасова

Якія практычныя карысці нам можа прынесці візіт дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сілаў у Брусель і саміт дзяржаваў Еўрапейскага звязу і Усходняга Партнёрства? Каментуюць з першых вуснаў удзельнікі беларускай дэлегацыі Валер Кавалеўскі, Франак Вячорка, Андрэй Ягораў, а таксама эксперты Кацярына Шмаціна і Каміль Клысіньскі.

Нестандартныя інструменты вырашэння крызісу ў Беларусі. Інтэрв’ю з Паўлам Латушкам

Рэакцыя Еўрапейскага звязу на міграцыйны крызіс справакаваны Аляксандрам Лукашэнкам не была хуткай. Ці Еўразвяз адэкватна адказвае на выклікі беларускага рэжыму? Якая палітыка ў дачыненні да Беларусі ў прыярытэце Бруселю? Наколькі рэальным выглядае перспектыва спрашчэння візавага рэжыму? Інтэрв’ю Сяргея Пелясы з Паўлам Латушкам, кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, які ўдзельнічаў у кансультацыях дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сілаў з найвышэйшым кіраўніцтвам Еўразвязу і ў спатканнях з высокім палітычным кіраўніцтвам Францыі.

Ці Еўрапейскі звяз падтрымлівае кантакты з дыпламатыяй Аляксандра Лукашэнкі?

Інтэрв’ю Аліны Коўшык з афіцыйным прадстаўніком Еўразвязу ў вонкавай палітыцы Пэтэрам Стана.

Сакрэтныя жаданні Аляксандра Лукашэнкі на экране. Разбор інтэрв’ю турэцкаму тэлеканалу

Аляксандр Лукашэнка агучвае свае патаемныя жаданні, пагрозы і патрабаванні ў чарговых інтэрв’ю замежным медыя. На днях ён выказаўся для турэцкага тэлеканала TRT. Размова традыцыйна насычаная фэйкамі ды маніпуляцыямі. Там усё як звычайна ці ёсць нешта новае? Яна Шэк прааналізавала хлусню незаконнага кіраўніка Беларусі. Каментуюць Павел Мацукевіч ды Ілля Куса.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:40. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота: Telegram Святланы Ціханоўскай