Баявыя ябацькі пачнуць страляць на вуліцах?


Ці пойдзе «народнае апалчэнне» супраць Лукашэнкі? Навошта лукашысты хочуць быць большымі расейцамі, чым самі расейцы? Чаму АДКБ кінула армянаў?Якім чынам на Расеі адаб’юцца вялікія людскія страты, якія яна нясе ў вайне супраць Украіны?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»: прадстаўніца Прэс-клубу Беларусі Ірына Сідорская, журналіст Беларускай службы Польскага радыё Юрый Ліхтаровіч і журналіст «Белсату» Вітаўт Сіўчык.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Вітаўт Сіўчык 

  • Трэба памятаць, што полк Каліноўскага заклікаў беларусаў запісвацца ў «народнае апалчэнне», атрымліваць зброю і здабываць вайсковую падрыхтоўку
  • Лукашыстаў у Беларусі можна пакараць толькі метадам Андрэя Зэльцара
  • У Расеі няма грамадзянаў, ёсць толькі падданыя цара

Ірына Сідорская

  • Можна заклікаць толькі да таго, што ты сам будзеш рабіць
  • У Расеі і так вялікія праблемы з дэмаграфіяй, а цяпер гіне шмат маладых мужчынаў, таму ў перспектыве там будзе вялікі дэмаграфічны крызіс
  • Беларусь жыве ў расейскай інфармацыйнай прасторы, з тэлевізара гучаць тыя самыя заклікі, што і ў Расеі

Юрый Ліхтаровіч

  • Лукашэнка сам баіцца ўзброіць сваіх ябацек, таму рэальнай зброі ім не дадуць
  • Заявы пра польскіх наймітаў і амерыканскіх жаўнераў, якія ваююць ва Украіне, – падрыхтоўка расейскай публікі да паразы ў вайне
  • Прапаганда Крамля і лукашыстаў – прапаганда двоечнікаў, якая не будзе мець эфекту

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Belsat.eu