Чаму эканоміка Лукашэнкі б'е рэкорды?


Шмат якія аналітыкі ўжо называюць тое, што адбываецца ў беларускай макраэканоміцы, паўнавартасным цудам. Разбіраемся ў прычыне цуду ў праграме «Эканоміка з Чалым».

Тэмпы росту з кварталу ў квартал бʼюць рэкорды. Аднак галоўным фактарам росту застаецца вонкавы цуд, які не моцна залежыць ад беларускай эканомікі.

«Некалькі апошніх месяцаў рост цэнаў не назіраецца. (…)Тым не менш мы бачым, што асноўныя механізмы цэнавага кантролю – гэта не рынкавыя механізмы. Гэта адміністрацыйныя механізмы. Такое адчуванне, што стаіць задача: вырабляць як мага больш і за кошт гэтага зарабляць як мага больш», – мяркуе эканаміст Сяргей Чалы.

Якраз назіраецца рэзкі рост попыту ў тым ліку на тавары, якія Беларусь вырабляе для вонкавых рынкаў. А там попыт павялічваецца пасля аздараўлення сусветнай эканомікі ад каронавіруса. То бок нават пагроза санкцыяў не наносіць удару па эканамічнай стабільнасці? Хаця ўжо цяпер ёсць прагнозы, што санкцыі адабʼюцца на ВУП на ўзроўні 6–10 %. Ці так гэта? Тлумачыць эканаміст.

«Бярэцца ў разлік, што санкцыі будуць без вымання, будуць накладзеныя на экспартавыя галіны, якія складаюць 13 %. Столькі адсоткаў экспарт займае ў ВУП, акурат і будзе 6 % росту ВУП».

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Як эмігранты ратуюць эканоміку?
  • Чаму Лукашэнка не задаволены інтэграцыяй з Расеяй?
  • Кітай нам больш не партнёр?

Belsat.eu