Як адбываецца беларусізацыя за кратамі

Вольга Калацкая дала поўху прапагандысту Грыгорыю Азаронку за пытанне, якое ён задаваў на маршы памяці Рамана Бандарэнкі. У выніку яна правяла 67 дзён у жодзінскім ІЧУ і атрымала 2 гады «хатняй хіміі». Якія неспадзяванкі чакалі яе за кратамі?

Вольга Калацкая – вядомая перакладчыца з англійскай на беларускую мову. Дзякуючы ёй па-беларуску загучалі дзясяткі фільмаў, сярод якіх асабліва надзённай застаецца стужка 1995 г. «Рычард ІІІ» з Іянам МакКеленам у галоўнай ролі. З перакладзенай прозы і паэзіі спадарыня Вольга раіць пачытаць творы Ўільяма Гоўлдынга (лаўрэат Нобэлеўскай прэміі і аўтар знакамітага раману «Валадар мух») і Маргарэт Этўуд. Дарэчы, апошняя разам з іншымі замежнымі пісьменнікамі заступілася за спадарыню Вольгу, калі яе арыштавалі.

Вольга Калацкая праславілася на ўсю Беларусь, калі дала поўху Грыгорыю Азаронку. І хоць той на судзе заявіў, што просіць спыніць крымінальную справу і прэтэнзіяў да абвінавачванай не мае, гэта не мела выніку. Вольгу Калацкую асудзілі на 2 гады «хатняй хіміі».

Чым Грыгорый Азаронак раз’юшыў Вольгу Калацкую? Якія прыемныя і непрыемныя сюрпрызы чакалі пасля затрымання? Якое ўражанне пакінула сукамерніца Кацярына Андрэева? Чаму вязні баяцца гаварыць па-беларуску? Што з перакладзенага спадарыняю Вольгаю варта паглядзець і пачытаць? Як мае выглядаць новая беларусізацыя?

Каб запісацца на заняткі з англійскай мовай да Вольгі Калацкай – пішыце на адрас: volha.kalackaja@gmail.com

У граматычнай частцы Алеся Літвіноўская тлумачыць, ці ёсць у беларускай мове слова «крышка» і што такое каркадзёр.

Таксама гледачоў чакаюць цікавінкі з «Дзіцячай заМовы» ад Глеба Лабадзенкі.

Напісаць ліст або паштоўку палітвязню можна па гэтай спасылцы.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: kinopoisk.ru, Daniel Radford / unsplash

Больш матэрыялаў

У чым Статкевіч заўсёды папраўляў жонку?

Ці мог Менск называцца інакш?

Сенсацыйнае адкрыццё ў пахавальні Радзівілаў

Папяровая газета і лісты – адзіная крыніца інфармацыі для палітвязняў

Ці проста прадаць нырку ў Беларусі?

Новы канал для распаўсюду беларускае мовы ад «Арт Сядзібы»

Колькі трэба амапаўцаў на адну дзяўчыну-мастачку?

Майстар-клас па рыторыцы, каб зрабіцца больш упэўненым у сабе