Да чаго рыхтавацца беларусам пасля сыходу Лукашэнкі


Ці гатовыя дэмакратычныя сілы перахапіць уладу, калі Лукашэнкаў рэжым рухне ад цяжару вайны? Наколькі верагодны гэткі сцэнарый – і што чакае беларусаў у пераходны перыяд? Гэта абмеркавалі эксперты ў ток-шоу «План:Б».

У праграме бяруць удзел Аляксандр Дабравольскі, дарадца Святланы Ціханоўскай ва ўнутранай палітыцы, Андрэй Казакевіч, дарэктар Інстытуту палітычных даследаванняў «Палітычная сфера», Павел Мацукевіч, старшы даследчык «Цэнтру новых ідэяў» і актывіст Ілля Данілаў. Таксама мы перадалі зварот Зянона Пазняка да беларусаў.

Вайна ва Украіне, нягледзячы на трагізм сітуацыі, – гэта шанец для Беларусі пазбавіцца дыктатуры і аднавіць суверэнітэт. Але тое можа дорага каштаваць беларусам.

«Нам яшчэ прыйдзецца змагацца за сваю незалежнасць, усё яшчэ наперадзе, і ўсё будзе вельмі складана. Значна больш складана, чым у 2020 годзе, – мяркуе Аляксандр Дабравольскі. – Наўрад ці нам нехта падорыць такі шанец на незалежнасць, які быў у 1991 годзе, без вялікага напружання і вялікай барацьбы».

Апазіцыя рыхтуецца да таго, што акно магчымасцяў пасля падзення рэжыму можа заставацца адкрытым вельмі нядоўга, таму ўжо сёння прадумвае крокі, як эфектыўна скарыстацца сітуацыяй. Якімі ж будуць гэтыя крокі? З чаго пачне працу новы ўрад, і як гэта адаб’ецца на звычайных беларусах? І ці ёсць надзея на мірную перадачу ўлады ад Лукашэнкі да дэмакратычных сілаў?

Таксама ў праграме:

  • Фінал Лукашэнкі. Якія разглядаюцца сцэнары адыходу ўзурпатара ад улады?
  • Дыялог паміж дэмакратычнымі сіламі і прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі. Пры якіх умовах ён магчымы?
  • Люстрацыя. Што рабіць пасля краху рэжыму з сілавікамі і чыноўнікамі, якія прэсавалі ўласны народ?
  • Раскол сярод беларусаў. Наколькі падзеленыя сёння беларусы, ці можна пераадолець раскол грамадства?

Глядзіце ток-шоу «План Б» на YouTube-канале «Белсат News», у дадатку «Belsat Smart» для тэлевізараў з функцыяй «Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS і «Android», a таксама ў эфіры «Белсату».

Калаж з фота: president.gov.by