1500 гадоў беларускіх дарог

Ці варта рабіць ямкавы рамонт дарог у дождж і снег? Якое дарожнае пакрыццё самае тэхналагічнае? Што сёння адбываецца з беларускімі мастамі? Куды ідзе немалы дарожны падатак? Калі ў Беларусі з’явіліся

першыя дарогі?

На гэтыя і шмат якія іншыя пытанні вядоўцам перадачы Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай адкажуць дацэнт БНТУ Анатоль Купрыянчык, выкладчык БНТУ Ягор Жукоўскі і будаўнік дарог Алесь

Старжынскі.

Дарогабудаванне – рус. дорожное строительство

Будаваць – рус. строить

Дарога агульнага карыстання – рус. дорога общего пользования

Хуткасная магістраль/траса – рус. скоростная магистраль / трасса

Шаша – рус. шоссе

Шлях – рус. путь

Сцяжынка – рус. тропа

Волак – траса для перацягвання судна паміж рэкамі

Грэбля = драўляны насціл

Узбочына – рус. обочина

Аднабаковы рух – рус. односторонне движение

Пакрыццё – рус. покрытие

Віды пакрыцця: пясок, жвір (гравій), асфальт, бетон, асфальтабетон

Брук – рус. булыжная мостовая

Брукаваць – рус. мостить

Клінкерная плітка – плітка, абпаленая пры высокай тэмпературы

Цаглінка – рус. кирпичик

Трылінка – дарожнае пакрыццё ў выглядзе пліткі шасціграннай формы

Паверхня – рус. поверхность

Праектаванне – рус. проектирование

Падрыхтоўчыя работы – рус. подготовительные работы

Пошукавыя работы – рус. поисковые работы

Выконваць – рус. выполнять

Раслінны слой – рус. растительный слой

Насып (муж. род) – рус. насыпь (жан. род)

Грэйдзіраваць = раўняць грэйдарам

Вытарфоўваць – выбіраць торф (на балоце)

Умацоўваць – рус. укреплять

Перашкода – рус. препятствие

Якасць – рус. качество

Узровень – рус. уровень

Захоўваць – рус. сохранять

Скрыжаванне – рус. перекресток

Раздарожжа – рус. распутье, перекресток

Хуткасць руху – рус. скорость движения

Корак = затор – рус. пробка

Дрэнныя ўмовы надвор’я – рус. плохие погодные условия

Разбурэнне – рус. разрушение

Сачыць, даглядаць – рус. следить, ухаживать

Утрымліваць належным чынам – рус. содержать должным образом

Рамантаваць – рус. ремонтировать

Слізка – рус. скользко

Вільготна – рус. влажно

Яміна – рус. яма

Ямкавы рамонт – рус. ямочный ремонт

Дзірка – рус. дыра

Шчыліны – рус. щель

Парушэнне – рус. нарушение

Тэхагляд – рус. техосмотр

Дарожны падатак – рус. дорожный налог

Верставы слуп – рус. верстовой столб

Сучасны кіламетровы знак – рус. современный километровый знак

Капліца – рус. часовня

Помнік пачатку дарог – рус. памятник началу дорог

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 19:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

belsat.eu

Фота: Valery Sharifulin/TASS/Forum

 

 

Больш матэрыялаў

Фотаздымкі, якія адкрылі ўсяму свету прыгажосць Беларусі

Актор пра сваё чумавое дзяцінства з калготкамі, воданапорнай вежай ды іншае

Беларускамоўны штучны інтэлект – цацка ці незаменны памагаты?

700 тыс. рэспіратараў – недастаткова. Беларусы аб’ядналіся, каб дапамагчы медыкам

Вакаліст «Старога Ольсы» зайграў «Тры чарапахі»… на гуслях!

Эколаг распавёў, дзе ў Беларусі пачынаецца Балтыка

Аўтар будаўнічага блогу паказаў свой дом з сонечнымі батарэямі

Грунвальд на лінолеуме: старая тэхніка гравюры на новым матэрыяле