Які сігнал паслаў Лукашэнка выракам Ціханоўскаму?


Рэжым Аляксандра Лукашэнка засудзіў на максімальна магчымыя тэрміны Сяргея Ціханоўскага, Міколу Статкевіча, Ігара Лосіка ды іншых. Навошта ўлады дэманструюць, што не збіраюцца змяншаць узроўню рэпрэсіяў? Куды завядзе вайна з грамадствам? Ці сапраўды могуць пачацца працэсы выгнання з Беларусі замежнага капіталу?

Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з аглядальнікам Беларускай службы радыё «Свабода» Юрыем Дракахрустам.

  • Сённяшнія выракі – папярэджанне астатнім: маўляў, мы можам пакараць каго заўгодна і як заўгодна.
  • Рэжым Лукашэнкі наўмысна павышае стаўкі.
  • Беларускі бок паказвае, што можа ахвяраваць усім: і бізнесам, і незалежнасцю.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».