Грыгорый Азаронак разгубіўся, адказваючы на пытанне пра сваякоў Рамана Бандарэнкі


У праграме «Шчыра кажучы» – эксклюзіўныя кадры, на якіх дзяржаўны прапагандыст Грыгорый Азаронак адказвае на пытанне Арыны Маліноўскай, чаму не ўзяў каментар у маці Рамана Бандарэнкі.

Пасля выбараў 2020 года на дзяржаўным тэлебачанні з’явілася шмат аўтарскіх праграмаў, дзе выкарыстоўваюцца розныя маніпуляцыі. Напрыклад, аднабаковасць меркавання: калі супрацоўнікі дзяржаўнага ТВ, распавядаючы пра падзею, выкарыстоўваюць выказванні толькі зручнага ім боку, не даючы слова апанентам. Гэта можна прасачыць у працы Грыгорыя Азаронка. Прыклад – калі ён распавядае пра загінулага Рамана Бандарэнку. Азаронак размаўляе з сілавікамі, дэманструе запісы тэлефонных размоваў маці Бандарэнкі без ейнага дазволу, але наўпрост з сваякамі Рамана, падобна, і не спрабаваў звязацца.

Чаму Азаронак гэтага не зрабіў – глядзіце ў праграме «Шчыра кажучы».

Шчыра кажучы
Экс-вядоўцы дзяржаўных каналаў апавядаюць пра закуліссе прапаганды
2021.01.27 18:30

Таксама ў выданні былыя супрацоўнікі дзяржаўнага тэлебачання распавядуць, як журналістам забаранілі задаваць Лукашэнку свае пытанні, а пачалі раздаваць аркушы – з напісанымі загадзя. Як мантажуюцца сюжэты з ягоным удзелам? Якія тэмы для працаўнікоў дзяржаўных СМІ – табу?

Праграма «Шчыра кажучы» выходзіць штосераду а 19:05 у эфіры «Белсату», а таксама на нашым канале YouTube-канале.

Калаж з фота: belsat.eu, APP / Getty Images / S. Gapon