«Той, хто мяне дапытваў, быў маім аднакласнікам». Як беларуска змагалася за выбары


Ірына марыла стаць настаўніцай, але мары не ўдалося здзейсніць праз чырвоны колер валасоў, далей яна брала ўдзел у пратэстах 2020-га, за што зазнала крымінальны пераслед. Больш падрабязна – у праграме «Беларускі свет»:

Сваю першую позву ў Следчы камітэт Ірына атрымала проста ў рукі, пасля таго як трапіла на відэа з акцыі пратэсту. Ад крымінальнай справы за ўдзел у масавых закалотах давялося ўцякаць у Нідэрланды. Цяпер беларуска жыве ў лагеры для ўцекачоў у Амстэрдаме:

«Па працэдуры я трапіла ў свой лагер. У сталоўні ў любы момант можна папіць каву, гарбату. Поўнае забеспячэнне і клопат. Без агрэсіі, ніхто не будзе казаць, што ты просіш. Усё вельмі проста, з суперажываннем. Маем клінінгавыя кампаніі, якая пярэ рэчы. Медычны цэнтр. Я маю ўласны кантэйнер, дзе трымаю інвентар, каб праводзіць аэробіку для жыхароў лагеру. Калі мая працэдура будзе станоўчаю, то я атрымаю жытло, права на працы ды сацыяльны пакет. Чужая краіна дае больш, як неабходна».

Здымачнай групе «Беларускага свету» удалося туды зазірнуць.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Беларусы ў Грузіі будуюць уласную інфраструктуру
  • Вакалістка, музыка гуртоў «Kriwi», «Harotnica mix» прэзентуе беларускія абрады за мяжою 

Праграму «Беларускі свет» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайну архіве на нашай старонцы або на YouTube.

Belsat.eu