Як Лукашэнка ўяўляе сабе «стымуляванне» інвестыцыяў


Лукашэнка рыхтуе інвестыцыйную рэформу. Навошта? Разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

Міністэрства эканомікі прыдумала новы праект Закону аб садзейнічанні і стымуляванні рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у Рэспубліцы Беларусь. У ім будзе тры механізмы рэалізацыі: першы будзе мець інвестыцыйная дамова, другі механізм – спецыяльная інвестыцыйная дамова. Але самы цікавы трэці механізм – спецыяльная дамова, звяртае ўвагу эканаміст Сяргей Чалы.

«Не вельмі зразумела, а ў чым там бізнес. І вось гэта прынцыпова, гэта розніца. Лукашэнка не разумее, што такое прадпрымальніцтва ўвогуле, што там вынік не гарантаваны. У ягоным уяўленні: гэта вось мы табе далі, вось мы табе зрабілі, вось мы табе людзей знайшлі, вось мы табе сыравіну вызначылі, вось табе рынак збыту – а ты толькі сядзі і там кіруй і забяспечвай нам вынікі. А калі нам спатрэбіцца, то і кошты абмяжуем на тое, што ты вырабляеш. І не абурайся, бо гэта не зусім прыватная вытворчасць».

То бок, трэцяя дамова – гэта спрошчаны механізм адсутнасці класічнай інвестыцыйнай дамовы. Рабіце, што хочаце, але ёсць пастка.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Лукашэнка забраў завод
  • Калі спыніцца інфляцыя?
  • Беларусь – зборачны цэх Кітаю?

Belsat.eu