Лукашэнка зрабіўся пасмешышчам для траціны беларусаў


Кіраўнік беларускай ініцыятывы «Chatham House» Рыгор Астапеня распавёў «Мова нанова», як ставяцца беларусы да расейскага ўварвання ва Украіну і ад чаго залежыць гэтае стаўленне.

Госць гэтага выдання – Рыгор Астапеня, дырэктар у справе даследаванняў Цэнтру новых ідэяў і кіраўнік беларускай ініцыятывы брытанскага цэнтру «Chatham House». Ён распавёў нам пра вынікі даследавання грамадскае думкі ў Беларусі, з поўным тэкстам каторага можна пазнаёміцца тут.

Ці падтрымліваюць беларусы расейскую агрэсію супраць Украіны? Колькі беларусаў гатовыя забіваць за Лукашэнку? І колькі лічаць, што трэба абвесціць вайну Расеі? Як далёка зайшоў раскол у беларускім грамадстве і чаму ён паглыбляецца? Колькі беларусаў паверыла ў словы Лукашэнкі, якія зрабіліся інтэрнэт-мэмам «а я вам зараз пакажу, адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад»? Што найбольш уразіла спадара Рыгора?

А адным з мінулых выданняў мы размаўлялі, як змянілася стаўленне ўкраінцаў да Аляксандра Лукашэнкі:

У граматычнай частцы разбураем міф пра тое, быццам беларуская мова занадта бедная, каб на ёй можна было напісаць навуковую працу.

Апошняя хваля – рус. последняя волна

Ставіцца – рус. относиться

Перадапошняе даследванне – рус. предыдущее исследование

Падтрымліваць – рус. поддерживать

Істотнае = важнае

Медыяспажыванне – рус. медиапотребление

Бок – рус. сторона

Спачуваць – рус. сочувствовать

Дакладны – рус. точный

Штучны – рус. искусственный

Паходзіць – рус. происходить

Змены – рус. изменения

Досыць складана – рус. достаточно сложно

Пэўны – рус. определенный

Лічыць – рус. считать

Попыт – рус. спрос

Удзельнічаць – рус. участвовать

Чалец = член

Даводзіцца = даказваецца

Выпадак – рус. случай

Кіраваць – рус. управлять

Адпаведна – рус. соответственно

Істотнае адрозненне – рус. существенное отличие

Падзея – рус. событие

Адчуванне – рус. ощущение

Меркаванне – рус. мнение

Абагуліць – рус. обобщить

Выснова = вывад

Умацоўвацца – рус. укрепляться

Траціна = трэцяя частка

У нейкай ступені – рус. в некоторой степени

Узмацняцца – рус. усиливаться

Акурат – рус. как раз

Прыхільнік – рус. сторонник

Сваяк – рус. родственник

Уплываць – рус. влиять

Сварыцца – рус. ругаться

Жахлівы – рус. ужасный

Выбух – рус. взрыв

Назапашвацца = накоплівацца

Пачуццё меншасці – рус. чувство меньшинства

Стомлены – рус. уставший

Роспач – рус. отчаяние

Магчымасці – рус. возможности

Недасведчаны – рус. неосведамленный

Уплыў – рус. влияние

Вымагаць – рус. заставлять

Адлегласць – рус. расстояние

Разлічваць – рус. рассчитывать

Спадзявацца – рус. надеяться

Жарт – рус. шутка

Здзівіць – рус. удивить

Глузды = мазгі

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: Markus Winkler / unsplash; Pixaline / pixabay; Greyhood / Wikimedia Commons; president.gov.by