Лукашэнка праверыць чыноўнікаў на дэтэктары хлусні. Сатырычнае шоу


«Хай так TV» паказвае, як чыноўнік прайшоў усе выпрабаванні і атрымаў сертыфікат стоадсоткавага «ябацькі», а Зміцер Вайцюшкевіч разважае, ці варта беларусам сядзець на беразе ракі і чакаць, пакуль па ёй праплыве цела ворага.

  • Стоадсоткавая «ябацькасць»
  • Аварыя на кітайскім шкляным мосце над прорваю
  • Камунальнік раскрыў БЧБ-змову на хакейным чэмпіянаце!
  • Захад загнівае і пачынае есці кузурак
  • Лукашэнка сказаў: «Трэба». Мы адказалі: «Ёсць!»
  • БЧБ – гэта не толькі «бел-чырвона-белы»
  • Зміцер Вайцюшкевіч – пра сыход у аграсядзібства, што значыць «берагчы сябе» і што будзе, калі доўга сядзець на беразе ракі. А таксама пра тое, як пандэмія пазнаёміла музыкаў і ці давіць аўтарытэтам жонка, якая адседзела.

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.

Калаж з фота: president.gov.by, commons.wikimedia.org